Павел Ніканоравіч Шалгуноў

Павел Ніканоравіч Шалгуноў (руск.: Павел Никанорович Шелгунов) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, губернатар Мінскі (18641868) і Магілёўскі (18681869).

Павел Ніканоравіч Шалгуноў
Сцяг Мінскі губернатар
24 мая 1864 — 19 мая 1868
Манарх Аляксандр II
Папярэднік Андрэй Львовіч Бажэўнікаў
Пераемнік Ягор Аляксандравіч Касінаў
Сцяг Магілёўскі губернатар
19 мая 1868 — 12 кастрычніка 1870
Манарх Аляксандр II
Папярэднік Аляксандр Пятровіч Бяклемішаў
Пераемнік Васіль Дзмітрыевіч Дунін-Баркоўскі

Біяграфія правіць

Скончыў Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (Дваранскі полк) у званні фельдфебеля. У 1844 годзе ўступіў у службу прапаршчыкам. У 1847 годзе ўзведзены ў падпаручнікі, а затым у паручнікі. У 1848 годзе зацверджаны батальённым ад’ютантам. У 1850 адлічаны ў фронт палка.

У 1854 годзе ўзведзены ў штабс-капітаны і зацверджаны ротным камандзірам. У 1859 годзе зацверджаны членам палкавога гаспадарчага камітэта. У 1860 годзе зацверджаны палкавым скарбнікам і выраблены ў капітаны. У 1862 годзе адлічаны ў фронт.

У 1862 годзе прызначаны выконваючым абавязкі малодшага штаб-афіцэра і ў тым жа годзе быў узведзены ў палкоўнікі. У 1863 годзе зацверджаны камандзірам 3-га батальёна. У 1863 годзе камандзіраваны ў распараджэнне камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі.

У 1864 годзе прызначаны выконваючым абавязкі Мінскага губернатара і ў тым жа годзе прыняў абавязкі па кіраванні ваеннага губернатара Мінскай губерні. У 1864 годзе зацверджаны на пасадзе мінскага губернатара. Губернатар Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў 1868—1870 гг.

Зноскі

Спасылкі правіць