Павел Эдвардавіч Крывіцкі
Лёгкаатлет
Павел Эдвардавіч Крывіцкі (нар. 17 красавіка 1984) — беларускі лёгкаатлет (кіданне молата).
Павел Эдвардавіч Крывіцкі | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
17 красавіка 1984[1] (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Дасягненні правіць
Пераможца каманднага чэмпіянату Еўропы 2010 года. На чэмпіянаце свету 2009 года — 8-е месца, на чэмпіянаце свету 2011 года — 5-е, шматразовы чэмпіён Беларусі.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў кіданні молата, у папярэднім раўндзе заняў 28-е месца і ў фінал не патрапіў[3].
Дыскваліфікацыя правіць
У верасні 2015 года Крывіцкі быў дыскваліфікаваны за допінг на 4 гады, адлік тэрміну пачаўся 11 чэрвеня 2015 года і павінен быў завершыцца 10 чэрвеня 2019 года[4].
Палітычныя погляды правіць
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].
Зноскі
- ↑ Pavel Kryvitski // World Athletics database
- ↑ Sports-Reference.com Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ Метатель молота Павел Кривицкий и еще два белорусских спортсмена дисквалифицированы на 4 года за допинг (руск.)
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.