Павел Якаўлевіч Арцёмаў

Павел Якаўлевіч Арцёмаў (2 лістапада 1907, Санкт-Пецярбург, Расія — 25 сакавіка 1994) — спецыяліст у галіне механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1949), прафесар (1971). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войн.

Павел Якаўлевіч Арцёмаў
Дата нараджэння 2 лістапада 1907(1907-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1994(1994-03-25) (86 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут (1932).

Працаваў у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце (1932—1939), Беларускім тэхналагічным інстытуце (1945—1983, прафесар кафедры супраціўлення матэрыялаў, у 1953—1983 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: будаўнічая механіка; супраціўленне матэрыялаў; тэорыя трываласці матэрыялаў і канструкцый.

Бібліяграфія правіць

  • Влияние влажности и температуры на предел пластического течения древесины : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Артемов П. Я. — Минск, 1949.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Арцёмаў Павел Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 583.
  • Арцёмаў Павел Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 534.
  • Белорусский технологический институт им. С. М. Кирова : краткий исторический очерк. — Минск, 1980.