Ляэнэмаа
(Пасля перасылкі з Павет Ляэнэ)
Ляэнэ (эст.: Läänemaa або эст.: Lääne maakond) — павет у Эстоніі, знаходзіцца на крайнім захадзе мацерыковай часткі краіны. З поўначы і захаду абмываецца Балтыйскім морам. Мяжуе з паветамі Хар'ю на паўночным усходзе, Рапла на ўсходзе і Пярну на поўдні. Адміністрацыйны цэнтр — горад Хаапсалу. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 1 горад і 11 воласцяў.
Ляэнэмаа | |||||
---|---|---|---|---|---|
эст.: Läänemaa | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | EE-56 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У склад павета ўваходзяць астравы Вормсі, Осмуссаар. Павет багаты на рэкрэацыйныя рэсурсы. Матсалускі запаведнік (476 км ²), батанічны заказнік.
Пасля нямецкага заваёвы у 1227 годзе, павет Ляэнэ зрабіўся цэнтрам Саар-Ляэнэскага біскупства, незалежнага княства ў межах Лівонскай канфедэрацыі. Часткі замка біскупа да гэтага часу захаваліся ў Хаапсалу.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Land Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 24 ліпеня 2024.