Вормсі
Вормсі (эст.: Vormsi, шведск.: Ormsö) — чацвёрты па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа, Хійумаа і Муху). З’яўляецца часткай Маанзундскага архіпелага Балтыйскага мора.
Ворсі | |
---|---|
эст. Vormsi | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 92,93 км² |
Насельніцтва | 399 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 4,29 чал./км² |
Размяшчэнне | |
59°00′ пн. ш. 23°13′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Заходні Эстонскі архіпелаг |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Муніцыпалітэт | павет Ляэнэ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Ляэнэскага павета. Аддзелены ад вострава Хійумаа пралівам Муху да 12 км шырынёй. Плошча 93 км². Паверхня нізінная (вышыня да 10 м). Галоўны населены пункт — Хула. Як і суседнія астравы, Вормсі малаўрадлівы, бо ўтвораны галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладамі антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Ёсць сасновыя лясы, а па берагах зараснікі трыснягу. Асноўныя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. Насельніцтва 399 чалавек (2010).