Маанзундскі архіпелаг
Маанзундскі архіпелаг (ад нямецкай назвы праліва Муху-Вяйн — Moonsund), або Заходні Эстонскі архіпелаг (эст.: Lääne-Eesti saarestik) — група астравоў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, належыць Эстоніі.
Маанзундскі архіпелаг | |
---|---|
эст. Lääne-Eesti saarestik | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 4 |
Найбуйнейшы востраў | Саарэмаа |
Агульная плошча | 3 933 км² |
Найвышэйшы пункт | 54 м |
Насельніцтва | 46 000 чал. (2003) |
Шчыльнасць насельніцтва | 11,7 чал./км² |
Размяшчэнне | |
58°30′ пн. ш. 23°00′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Агульная плошча — каля 4 тысяч км². У склад архіпелага ўваходзяць чатыры буйныя астравы: Саарэмаа, Хійумаа, Муху і Вормсі і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамеры, які складаецца з праліваў Суур-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсі. Найбольшая вышыня — 54 м (узгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).
Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −4 °C, ліпеня — 17 °C. Ападкаў 550 мм у год. Вялікая колькасць азёр. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расліннасць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зараснікі трыснягу.
На астравах ёсць запаведнікі Війдумяэ і Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — Курэссаарэ (востраў Саарэмаа, насельніцтва — 14 тысяч чалавек) і Кярдла (востраў Хійумаа, 4 тысячы чалавек). Іншыя астравы: Аліраху.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |