Саарэмаа

(Пасля перасылкі з Востраў Саарэмаа)

Са́арэмаа (эст.: Saaremaa, былая назва Э́зель паходзіць ад дацк.: Øsel) — самы вялікі востраў Маанзундскага архіпелага ў Эстоніі. Плошча — 2673 км²[1]. Трэці па велічыні востраў Балтыйскага мора пасля астравоў Зеландыя і Готланд, паўночная мяжа Рыжскага заліва. Злучаны дамбай з востравам Муху. Ірбенскі праліў аддзяляе востраў ад тэрыторыі Латвіі. Насельніцтва (2014 г.) — 31 756 чал. Найбуйнейшы горадКурэссаарэ.

Саарэмаа
эст. Saaremaa
Панарама Саарэмаа
Панарама Саарэмаа
Характарыстыкі
Плошча2 673 км²
Насельніцтва31 756 чал.
Шчыльнасць насельніцтва11,88 чал./км²
Размяшчэнне
58°25′18,65″ пн. ш. 22°30′16,46″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаанзундскі архіпелаг
Краіна
Саарэмаа (Эстонія)
Саарэмаа
Саарэмаа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Востраў Саарэмаа размешчаны ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора за 139 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Бліжэйшыя буйныя астравыХіюмаа, Муху і Абрука. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 94 км. Найбольшая шырыня — 58,2 км.

Востраў складзены галоўным чынам з вапнякоў. Месцамі ўкрыты ледавіковымі адкладамі. Паверхня вострава нізінная, месцамі забалочаная. Унікальныя метэарытным паходжаннем катлавіны возера Каалі.

На паўночным узбярэжжы Саарэмаа ўзвышаюцца стромкія ўступы. Яно парэзана нешматлікімі, але глыбокімі і добра абароненымі залівамі. Нізіннае паўднёвае ўзбярэжжа моцна зрэзана маленькімі бухтамі, з вялікай колькасцю астравоў і паўвостраваў. Найбольш доўгі паўвостраў — Сарме (каля 36 км). На ўзбярэжжы вострава месцамі распаўсюджаны лясістыя пясчаныя раўніны з дзюнавымі градамі. Самае высокае месца — Заходне-Саарэмааскае ўзвышша (да 54 м).

Тут вялікая колькасць валуноў, распаўсюджаны агароджы, складзеныя з валуноў і кавалкаў вапняковага плітняку.

Прырода

правіць

На вапняках пераважна распаўсюджаны нізкарослыя, рэдкастойныя лясы (галоўным чынам хвойнікі і ельнікі), а таксама парослыя хмызнякамі лугі. Лясістасць на Саарэмаа — каля 25%. Хоць землі тут бедныя, флора даволі разнастайная. Асабліва распаўсюджаны вапналюбівыя расліны. Уяўляюць цікавасць лесалугі са шматлікімі відамі лісцевых дрэў. Сустракаюцца некаторыя віды раслін (ціс, плюшч і інш.) мінулых кліматычных перыядаў. Вялікія плошчы пакрыты ядлоўцам. Возера Каруярв.

Фаўна прадстаўлена больш за 250 відаў птушак, сустракаюцца лісы, зайцы, грызуны, паўзуны і амфібіі. На заходнім узбярэжжы ўлетку спыняюцца балтыйскія цюлені.

У заходняй частцы вострава створаны запаведнік Війдумяэ.

Гісторыя

правіць
 
Замак у Курэссаарэ

Згодна археалагічным дадзеным, першыя людзі з'явіліся на Саарэмаа ў 5 тысячагоддзі да н.э. У скандынаўскіх сагах востраў узгадваўся як Eysýsla. У іх апавядалася аб сутычках паміж вікінгамі і мясцовымі жыхарамі. У 1206 годзе дацкі кароль Вальдэмар II Пераможца заснаваў на востраве крэпасць, аднак не здолеў знайсці людзей для далейшай каланізацыі, таму яна была зруйнавана самімі датчанамі.

У 1227 годзе Саарэмаа быў захоплены рыцарамі-мечнікамі. Пасля аб'яднання мечнікаў з Тэўтонскім ордэнам у 1237 годзе востраў увайшоў у склад Лівонскага аддзела Тэўтонскай дзяржавы, аднак большую частку кантралявала Эзель-Вікскага біскупства. У XIV ст. быў узведзены замак у Курэссаарэ. У 1559 годзе біскупства і ўсе землі Саарэмаа былі прададзены Даніі. У 1645 годзе Данія перадала кіраванне востравам Швецыі. У выніку Вялікай Паўночнай вайны Саарэмаа адышоў да Расійскай імперыі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе ў складзе гэтай дзяржавы.

Асаблівасці культуры

правіць

Галоўнымі традыцыйнымі заняткамі жыхароў вострава здаўна з'яўляюцца рыбалоўства і мараплаўства. Дзякуючы адноснай ізаляванасці яны захавалі многія старадаўнія рысы эстонскай культуры, але разам з гэтым зведалі іншаземны ўплыў. Так, мясцовыя песні на эстонскай мове спяваюцца са шведскай інтанацыяй. У вёсках усё яшчэ можна сустрэць хаціны з саламянымі дахамі і вапняковымі мурамі. Сімваламі Саарэмаа лічацца ветраны млын, даламіт і хатняе піва. Астраўная кухня славіцца кісла-салодкім жытнім хлебам.

Галерэя

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Паводле БСЭ Архівавана 5 жніўня 2014. — 2714 км²

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 44—45. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

правіць