Астраблема
Астрабле́ма (грэч. astron зорка + blēma рана), метэарытны кратар — замкнёная круглаватая ўпадзіна на зямной паверхні, часам акружаная валам, утвораная ў выніку падзення вялікіх метэарытаў або астэроідаў. Характарызуецца моцнай раздробленасцю і адметным метамарфізмам горных парод дна кратара, часта ўкрытага тоўшчай больш маладых горных парод.
На Зямлі вядома каля 100 астраблем, у Еўропе больш за 30. Лагойская астраблема на Беларусі ўтварылася 40-45 млн гадоў таму назад (дыяметр 12-15 км, глыбіня да 1-1,2 км), Арызонская ў ЗША (дыяметр 1207 м, глыбіня 174 м), група астраблем Каалі на востраве Саарэмаа ў Эстоніі, якая запоўнена вадой і з’яўляецца помнікам прыроды.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 333 с. ISBN 5-85700-085-8
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астраблема
Для паляпшэння артыкула па геалогіі пажадана |