Паводка ў Казахстане (2024)
Паводка ў Казахстане (2024) — вясновая паводка ў Казахстане ў 2024 годзе. Затопленыя 10 рэгіёнаў Казахстана, у 8 рэгіёнах уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Паводка ў Казахстане | |
---|---|
Краіна | |
Дата пачатку | сакавік 2024 |
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Службы дзяржаўнай сістэмы грамадзянскай абароны працягваюць ліквідацыю наступстваў паводкі, правядзенне супрацьпаводкавых мерапрыемстваў, аварыйна-выратавальных работ.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў назваў паводку 2024 года самым буйным стыхійным бедствам у краіне за апошнія 80 гадоў.
Перадумовы правіць
«Казгідрамет» зрабіў папярэдні прагноз паводак. Чаканы аб’ём веснавой паводкі на рэках Казахстанскай нізіны складзены па дадзеных гідраметэаралагічных назіранняў і вымярэнняў на 1 лютага 2023 года[1].
Наступствы правіць
Школьнікаў у паводканебяспечных рэгіёнах перавялі на дыстанцыйнае навучанне[2].
Прэзідэнт аб’явіў строгія вымовы першаму віцэ-прэм’еру Раману Скляру, міністру водных рэсурсаў і ірыгацыі Нуржану Нуржыгітаву за непрыняцце своечасовых мер супраць паводак. За невыкананне ў поўным аб’ёме службовых абавязкаў мэрам Акцюбінскай, Кустанайскай, Заходне-Казахстанскай, Атыраўскай, Акмолінскай, Паўладарскай і Абайскай абласцей аб’яўлены строгія вымовы і папярэджанні[3].
Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Баўржан Сыздыкаў паведаміў, што новыя дамы пацярпелых ад паводкі жыхароў будуць будаваць у бяспечных месцах[4].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ egemen.kz. «Қазгидромет» су тасқыны (каз.). Праверана 04.04.2024.
- ↑ nur.kz. Қазақстандағы су тасқыны: көптеген мектеп оқытудың онлайн форматына көшіріледі (каз.). Праверана 01.04.2024.
- ↑ kursiv.media. Өңірлерді су басуына орай халықтан кешірім сұраған Тоқаев министрлер мен әкімдерге қатаң сөгіс жариялады (каз.). Праверана 01.04.2024.
- ↑ kaz.tengrinews.kz. Қазақстандағы су тасқыны: үш облыста жағдай күрделі (каз.). Праверана 02.04.2024.