Пагоня (значэнні)

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Пагоня — слова старабеларускага паходжання. Азначала споры, імклівы збройны паход.

«Пагоня», з тытульнага аркуша Літоўскага Статута (1588)

Як адзначае М. Ткачоў, ваенная традыцыя народнай пагоні — найважнейшая функцыя арганізацыі жыцця і побыту ўсходне-славянскіх плямён, калі кожны чалавек быў у адказе за жыццё супляменніка. У выпадку раптоўнага нападу праціўніка і захопу ў палон членаў абшчыны кожны мужчына, які меў права насіць зброю, быў абавязаны пешкі або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. У XIV стагоддзі так называлася вайсковая павіннасць. Пад уплывам еўрапейскай геральдыкі і рыцарскіх традыцый ідэя абароны Бацькаўшчыны ўвасобілася ў графічны сімвал — герб «Пагоня»[1].

ГербыПравіць

Друкаваныя выданніПравіць

  • «Пагоня» — беларускамоўная газета, выхадзіла ў 1920 годзе як орган Міністэрства беларускіх спраў урада Літвы ў Вільні i Коўне
  • «Пагоня» — назва «Баранавіцкай газеты» (выдавалася пад нямецкай акупацыяй) у 1944 годзе
  • «Пагоня» — часопіс, выдаваўся ў 1945—1946 гадах у Аўстрыі беларускімі эмігрантамі
  • «Пагоня» — беларускамоўная газета, выдавалася ў 1992—2001 гадах у Гродне

ІншаеПравіць

Зноскі

  1. Ткачоў, ЭГБ 1993