Падаван
Падава́н — вучань джэдая ў выдуманым сусвеце «Зорных войнаў». Падаванамі станавіліся выпускнікі Акадэміі джэдаяў, якія праходзілі інтэнсіўную падрыхтоўку пад кіраўніцтвам рыцара або майстра-джэдая.
Джэдай можа мець толькі аднаго падавана за раз і павінен скончыць яго навучанне перш, чым выбіраць наступнага. У чалавечых падаванаў існуе традыцыя адрошчваць сабе касічку, якую адразаюць светлавым мячом на цырымоніі пасвячэння ў рыцары-джэдаі.
Аналагам падавана на цёмным боку з'яўляецца вучань сітха.
Спіс падаванаў і настаўнікаў з фільмаў Правіць
Спасылкі Правіць
- Падаван у Вукіпедыі — вікі-энцыклапедыі «Зорных войнаў». (англ.)