Падканюшы літоўскі
Падканюшы літоўскі (лац.: vice-praefectus stabuli) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які наглядаў за вялікакняскімі табунамі і стайнямі, кіраваў конюхамі. Урад вядомы з пачатку 17 стагоддзя. Першапачаткова прызначаўся канюшым, пазней — вялікім князем.
Падканюшымі літоўскімі былі:
- Станіслаў Баброўніцкі (1631)
- Леў Адахоўскі (1632)
- Фелікс Морштын (1632—1683)
- Аўрам Галухоўскі (? — 1693)
- Ян Тэадор Кашоўскі (? — 1699—1713; 30.4.1699 намінаваны князь Ян Святаполк-Чацвярцінскі, але гэтая намінацыя была адменена)
- Тэафіл Альберт Фінкенштэйн (18.3.1713; урад не прыняў)
- Ян Казімір Беганскі (12.3.1713 — 1717)
- Караль Выжыцкі (1717 — 29.11.1731)
- Караль Сэдльніцкі (5.12.1731 — 19.7.1736)
- Міхал Слізень (24.7.1736 — 11.11.1760)
- Аляксандр Вяжэвіч (1760—1771)
- Ігнаці Стравінскі (1771—1787)
- Антоні Кабылінскі (1787—1790)
- Павел Булгарын (1790 —)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.