Падняты атол (або прыпадняты атол) — адносна рэдкі тып каралавага вострава, былы атол. У тыповым выпадку ўяўляе сабой вапняковае плато вышынёй да 50—60 м над узроўнем акіяна. Па перыметру звычайна маюцца краявыя валы, а ў цэнтры — рэшткі лагуны.

Аэрафотаздымак вострава Науру

Найбольш тыповыя прадстаўнікі паднятых атолаў — Науру, Ніуэ і шэраг астравоў у архіпелагу Астравы Сяброўства (у тым ліку Тангатапу і Вавау). Таксама да гэтай групы могуць быць аднесены Рэнел, Бука, Уэйк, Джонстан, Банаба і Хендэрсан.

Падняты атол таксама вядомы пад назвай макатэа (ад палінезійскага makatea «вапняк»).

ЛітаратураПравіць

  • Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. Москва, изд-во «Мысль», 1978, 270 c.