Падняты сцяг (аднадзёнка)
«Падняты сцяг» — грамадска-палітычная газета-аднадзёнка Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая выйшла 16 жніўня 1923 года ў Вільні пад рэдакцыяй Лявона Рыдлеўскага. Інфарміравала пра развіццё беларускага тэатра, функцыянаванне Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, закрыццё польскімі ўладамі наступных беларускіх выданняў: «Наша будучыня», «Новае жыццё», «Саха», «Наша Жыццё» і «Наш Сцяг», а таксама пра канфіскацыю 15 нумароў перыядычных выданняў.
«Падняты сцяг» | |
---|---|
Тып | газета-аднадзёнка |
Рэдактар | Лявон Рыдлеўскі |
Заснавана | 16 жніўня 1923 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня |
Спасылкі Правіць