Падпольны камітэт
Падпольны камітэт — слонімская дзіцячая антысавецкая падпольная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1946—1948 гадах.
Падпольны камітэт | |
---|---|
Месца знаходжання | Слонім |
Тып арганізацыі | падпольная |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1946 год |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | люты 1948 года |
Член у | 3 чалавекі |
Перадумовы
правіцьІніцыятарам стварэння падпольнай суполкі быў Януш Дэбкоўскі, паляк (загінуў на пачатку жніўня 1944 года). Ягоны бацька быў капітанам польскага войска, верагодна, загінуў у Катыні. У 1944 годзе Янушу было 14 гадоў, ён быў старэйшым за іншых. Як пазней адзначаў Фёдар Сцяпура, адзін з удзельнікаў суполкі:
За што зьбіраліся змагацца? І за Беларусь, і за Польшчу. Савецкі рэжым нам не падабаўся. Дэбкоўскі нічога не казаў, ці ёсць старэйшыя, якія таксама змагаюцца...бел.: забілі Ганну Кароль — пазабіваюць усіх). У нас пасьля яе забойства гэтая тэма “выскачыла”."Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))Сьвятла ў горадзе не было, гэта нам спрыяла. Раніцай ужо па горадзе гэтыя лістоўкі зрывалі... Памятаю, што ў адной лістоўцы мы пісалі: “Убили Анну Король — поубивают всех”.[5] У нас пасьля яе забойства гэтая тэма “выскачыла”.
У хляве Сцяпура хаваў пісталет (парабелум). А перад арыштам, са страху, ён выкінуў яго ў канал Агінскага з моста каля лазні. Што потым, як аказалася, было на карысць, бо каб знайшлі, бацьку далі б 5 гадоў турмы.
Дзейнасць
правіцьДзейнасць была распачатая ў 1946 годзе. Вячаслаў Сцяпура (нарадзіўся ў 1935 годзе), Юра Татарэўскі і Зютэк Жамойда (яны былі 1934 года нараджэння) распаўсюджвалі ў Слоніме ўлёткі. Пісалі ад рукі па-расейску. Увечары збіраліся і пісалі «Смерць бальшавікам! Свабоду народу!» (бел.: «Смерть большевикам! Свободу народу!»). Рабілі па 5-10 лістовак і пасля па горадзе іх налепвалі хлебам. Фёдар Сцяпура пазней распавядаў:
Святла ў горадзе не было, гэта нам спрыяла. Раніцай ужо па горадзе гэтыя ўлёткі зрывалі... Памятаю, што ў адной улётцы мы пісалі: “Убили Анну Король — поубивают всехбел.: забілі Ганну Кароль — пазабіваюць усіх). У нас пасьля яе забойства гэтая тэма “выскачыла”."Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))Сьвятла ў горадзе не было, гэта нам спрыяла. Раніцай ужо па горадзе гэтыя лістоўкі зрывалі... Памятаю, што ў адной лістоўцы мы пісалі: “Убили Анну Король — поубивают всех”.[5] У нас пасьля яе забойства гэтая тэма “выскачыла”.
Адзін раз яны зрабілі пячатку — на паперкі ставілі. Там былі толькі дзве літаркі: «ПК», гэтак знаны «Падпольны камітэт». Сувязі з іншымі антысавецкімі суполкамі групоўка не мела.
Арышт
правіцьСцяпураў бацька не ведаў, чым хлопцы займаліся, але аднойчы знайшоў улёткі, з-за якіх накрычаў на сына. У лютым 1948 года суполка спыніла сваю дзейнасць, Сцяпура пазней адзначаў, што апошнія ўлёткі з’явіліся да 20 лютага. Бацька ведаў, што з пачатку 1948 года кагосьці шукаюць, у школе правяраюць почыркі дзяцей ад 5-й да 10-й клясы. Сцяпура тады быў у чацвёртай клясе. Прыехаў эксперт. Яны разумелі, што гэта вучні ўлёткі пішуць. І знайшлі па почырку Татарэўскага, які вучыўся ў пятай клясе.
Раніцай 23 красавіка 1948 году каля яго хаты спынілася машына. Кіроўца ў ёй корпаўся, нібыта, яна зламалася. А Юра Татарэўскі якраз ішоў у школу. Кіроўца заклікаў: «Хлопча, дапамагі падштурхнуць. А ты куды, у школу? Ну ідзі, падвязу!» (бел.: «Мальчик, помоги подтолкнуть. А ты куда, в школу? Ну иди, подвезём!»). І адразу павезлі ў МДБ. А ў абед узялі ўжо і Сцяпуру, бо Татарэўскі хутка выдаў сяброў... Яны прыйшлі за ім падчас уроку. Фёдар Сцяпура кінуўся ў дзверы, а там стаяў адзін, ён яго і схапіў.
Допыт
правіцьУ іх былі Сцяпуравы ўлёткі, якія пісаў Татарэўскі. Татарэўскі здаўся адразу, а Сцяпура спрабаваў нічога не выдаваць. Зютэк на той час ужо пераехаў са Слоніма ў Мінск. У МДБ Сцяпуру трымалі 4 месяцы. Пазней Сцяпура спрабаваў збегчы, а пасля вызвалення яго цкавалі дзяржаўныя органы. МДБ звязвалі дзіцячае падполле з «Чайкай»
Сябры
правіць- Вячаслаў Сцяпура
- Юра Татарэўскі
- Зютэк Жамойда
Спасылкі
правіць- Сьцяпура, В. Падпольная дзіцячая антысавецкая арганізацыя // Беларускі Рэзыстанс. — 2015. — № 1 (16). — С. 167—173.