Падсябіцце
Падсябіцце — абарончая канструкцыя ў драўляным дойлідстве ў выглядзе гарызантальнай байніцы ў перакрыцці баявой галерэі, якая выступае за межы абарончых сценаў. У мураваным дойлідстве падсябіцці адпавядаюць машыкулямі.

Назва паходзіць ад выразу біць пад сабой і зафіксавана ў беларускіх і ўкраінскіх дакументах XVI стагоддзя.
Літаратура правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-078-5