Пад’ёмная сіла
Пад'ёмная сіла — складнік аэрадынамічнай сілы, перпендыкулярны вектару хуткасці руху цела ў патоку газу або вадкасці, у адрозненне ад паралельнага складніка — аэрадынамічнага супраціву. Пад'ёмная сіла ўзнікае з прычыны несіметрычнага абцяканння цела патокам. Згодна з законам Бернулі, статычны ціск асяроддзя ў тых месцах, дзе хуткасць патоку вышэй, будзе ніжэй, і наадварот. Гэтая розніца ціскаў і спараджае пад'ёмную сілу.
Поўная аэрадынамічная сіла - гэта інтэграл ад ціску вакол контуру крыла.
дзе:
- Y — пад'ёмная сіла
- P — цяга,
- dɗΩ — мяжа профілю,
- p — ціск,
- n — нармаль да профілю
Па тэарэме Жукоўскага, велічыня пад'ёмнай сілы прапарцыйна шчыльнасці асяроддзя, хуткасці патоку і цыркуляцыі хуткасці патоку.
Каэфіцыент пад'ёмнай сілы
правіцьКаэфіцыент пад'ёмнай сілы - бязмерная велічыня, якая характарызуе пад'ёмную сілу крыла пэўнага профілю пры вядомым вугле атакі. Каэфіцыент вызначаецца эксперыментальна ў аэрадынамічнай трубе, або па тэарэме Жукоўскага. Формулу разліку пад'ёмнай сілы праз каэфіцыент распрацавалі браты Райт і Джон Смітан ў пачатку XX стагоддзя. Формула мае выгляд:
- Y - пад'ёмная сіла (Н)
- C y - каэфіцыент пад'ёмнай сілы
- ρ - шчыльнасць паветра (кг/м³)
- V - хуткасць набягаючага патоку (м / с)
- S - характэрная плошча (м²)
Спасылкі
правіць- Пад’ёмная сіла (руск.)