Пажарны аўтамабіль
Пажарны аўтамабіль — аўтамабіль са спецыяльным абсталяваннем для тушэння пажараў, а таксама для выканання спецыяльных і дапаможных работ. Дастаўляе да месца пажару баявы разлік, вогнетушыльныя рэчывы, пажарна-тэхнічны, аварыйна-выратавальны і іншы рыштунак.
Класіфікацыя
правіцьПажарныя аўтамабілі падзяляюцца на асноўныя, спецыяльныя і дапаможныя.
Асноўныя
правіцьДа асноўных адносяцца пажарныя аўтамабілі прызначаныя для непасрэднага тушэння пажару — падачы ў зону гарэння вогнетушыльных рэчываў (вады, пены, парашкоў, газаў і іншых).
Агульнага выкарыстання
правіцьАўтацыстэрны абсталёўваюцца пажарнымі помпамі высокага і нізкага ціску, ёмістасцямі для вады і пенаўтваральніка, пажарна-тэхнічным і аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Аўтапомпы і помпава-рукаўныя машыны выкарыстоўваюцца пры заборы вады з вадаёмаў разам з цыстэрнамі або асобна.
Мэтавага выкарыстання
правіць- Пажарныя помпавыя станцыі
- Пеннага пажаратушэння
- Парашковага тушэння
- Камбінаванага тушэння
- Газавага пажаратушэння
- Газавадзянога тушэння
- Аэрадромныя. Бываюць стартавыя (базіруюцца паблізу ўзлётнай паласы) і асноўныя (выязджаюць па сігнале трывогі).
Спецыяльныя
правіцьДа спецыяльных пажарных аўтамабіляў адносяцца аўтадрабіны, аўтапад’ёмнікі, аўтамабілі газадымаахоўнай службы, сувязі і асвятлення, тэхнічнай службы, рукаўныя і штабныя.
Аўтадрабіны
правіцьАўтамабільныя пажарныя драбіны прызначаны для дастаўкі баявога разліку, падымання пажарнага абсталявання або грузаў на вышыню, эвакуацыі людзей. Могуць выкарыстоўвацца для падачы вогнетушыльных сродкаў у ачаг гарэння ручнымі або лафетнымі стваламі ад знешняй помпавай устаноўкі, асвятлення месца пажару пражэктарамі. На верхнім калене можа ўстанаўлівацца лафетны ствол ці трубаправод з пенагенератарам, на драбіне — ліфт (люлька) для хуткага падымання або спуску людзей.
Дапаможныя
правіцьДапаможныя пажарныя аўтамабілі: аўтапалівазапраўшчыкі, перасоўныя рамонтныя майстэрні, аўтамабілі-лабараторыі, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі, аўтамабілі хуткага рэагавання.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Кузняцоў А. У., Лосік С. А., Місюкевіч М. С. Пажарны аўтамабіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 513—514. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Кузняцоў А. У., Лосік С. А., Місюкевіч М. С. Пажарныя драбіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 514. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).