Пажарны цягнік — чыгуначны састаў, прызначаны для тушэння пажараў у непасрэднай блізкасці ад чыгуначных шляхоў, лакаматываў і на аб'ектах, размешчаных паблізу паласы адводу, а таксама для аказання дапамогі пры аварыі, крушэнні, лясных пажарах, паводках і іншых стыхійных бедствах.

Пажарны цягнік


Класіфікацыя і састаў правіць

Пажарныя цягнікі ў залежнасці ад тактыка-тэхнічных характарыстык падпадзяляюцца на:

  • першай катэгорыі (спецыялізаваныя)
  • другой катэгорыі

Цягнік другой катэгорыі фарміруецца з:

  • вагона для размяшчэння асабістага складу, помпавых установак, электрастанцыі, пажарнага інвентару і запасу спецыяльных сродкаў пажаратушэння
  • двух-трох цыстэрнаў з запасам вады

У спецыялізаваны цягнік ўваходзіць дадаткова:

  • крыты грузавы вагон для размяшчэння абсталявання і матэрыялаў неабходных для ліквідацыі аварыйных сітуацый на чыгунцы і перапампоўкі вадкасцяў з няспраўных цыстэрнаў
  • цыстэрна-прыёмнік для збору аварыйнай вадкасці пры ліквідацыі аварыйных сітуацый (у камплектацыі асобных цягнікоў)

Пажарны цягнік абсталёўваецца сродкамі сувязі, крыніцамі электрычнай энергіі.