Пажар у Яганэсбургу (2023)

31 жніўня 2023 года ў Цэнтральным дзелавым раёне ў паўднёваафрыканскім горадзе Яганэсбург у пяціпавярховым закінутым будынку на скрыжаванні вуліц Дэлверс і Альберт, які выкарыстоўваўся ў якасці неафіцыйнага жылля бяздомнымі, адбыўся пажар[1]. Інцыдэнт стаў адным з самых страшных пажараў у ПАР[2].

Пажарная каманда на месцы трагедыі.

Будынак правіць

Будынак, дзе адбыўся пажар, знаходзіўся па адрасе Альберт-стрыт 80. Пабудаваны ў 1954 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся як офіс Дэпартамента па нееўрапейскіх справах Яганэсбурга і служыў прапускным пунктам для забеспячэння выканання законаў аб прапусках, якія кантралявалі перамяшчэнне чарнаскурых людзей у горадзе ў рамках сістэмы апартэіду[3]. З 1994 года ў будынку размяшчаўся жаночы прытулак[4]. Пазней тут была клініка. У 2019 годзе пабудову занялі сквотэры[5][6].

Здарэнне правіць

Пажар пачаўся каля 1:30 ночы[7]. У будынку знаходзілася прыкладна 400 чалавек[8]. Многія жыхары, ратуючыся, выскачылі з вокнаў будынка, некаторыя з іх не выжылі[9]. У выніку здарэння загінулі па меншай меры 73 чалавекі і яшчэ 52 пацярпелі[10][11][12][13]. Як заявіла член савета Мгчыні Тсваку, высокая колькасць ахвяр была абумоўлена тым, што перагародкі і вароты ўнутры будынка не дазволілі людзям выратавацца[14]. Акрамя таго, каля 300 чалавек (141 хатніх гаспадарак) апынуліся без даху над галавой[1].

Заўвагі правіць

  1. а б Пожар в Йоханнесбурге: более 70 человек погибли в заброшенном здании. bbc.
  2. Maryam Zakir-Hussain , Maanya Sachdeva. Johannesburg fire – latest: Babies among 73 killed in one of the worst blazes in South Africa’s history (англ.). The Independent.
  3. Ball, James. 80 Albert Street – The nerve centre for controlling black people's lives during the early stages of apartheid. The Heritage Portal (11 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
  4. Pass Office now place of shelter. Brand South Africa (2 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
  5. City of Joburg shuts down a clinic due to a compromised building infrastructure. City of Johannesburg (6 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
  6. Dube, Lungile. MMC temporarily shuts down Albert Street Clinic. Alex News (29 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 August 2023. Праверана 31 August 2023.
  7. Hart, Robert (31 August 2023). "At Least 73 Killed In Johannesburg Fire, South African Officials Say". Forbes [англійская].
  8. Bartlett, Kate (1 September 2023). "With Johannesburg's building fire, the misery of gang-hijacked towers comes into focus" [англійская]. NPR. Архівавана з арыгінала 1 September 2023. Праверана 1 September 2023.
  9. Bhengu, Cebelihle; Pheto, Belinda; Nqunjana, Alfonso (1 September 2023). "'We don't know how to help them': Residents of burnt building refuse help for fear of deportation". News24. Архівавана з арыгінала 1 September 2023. Праверана 1 September 2023.
  10. Carien du Plessis. Johannesburg apartment fire kills 73; building reported occupied by homeless. reuters.com. Reuters (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
  11. More than 60 dead as fire engulfs building in South Africa's Johannesburg (англ.). CNBC (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
  12. Sullivan, Helen (2023-08-31). "At least 63 killed as fire engulfs five-storey building in Johannesburg". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-08-31.
  13. Njilo, Nonkululeko. Johannesburg fire: At least 63 dead, 43 hurt in hijacked building (англ.). Daily Maverick (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
  14. "Joburg inner city building fire claims at least 73 lives". Central News South Africa [англійская]. 31 August 2023.