Пай-Хой — стары, моцна разбураны горны краж у цэнтры Югорскага паўвострава, працягваецца каля 200 км ад паўночнай часткі Палярнага Урала да праліва Югорскі Шар. Частка кража знаходзіцца на востраве Вайгач, які падзяляе Баранцава мора і Карскае мора.

Пай-Хой
Краіна
РэгіёнНенецкая аўтаномная акруга
Вышыня423 м 
Пай-Хой (Расія)
Пай-Хой
Пай-Хой (Ненецкая аўтаномная акруга)
Пай-Хой

Найвышэйшы пункт кража — гара Марэіз (467 м над узроўнем мора). Пай-Хой складзены крамяністымі і гліністымі сланцамі, вапнякамі, пясчанікамі. Расліннасць прадстаўлена камяністай горнай тундрай, ніжэй на схілах — імшыста-лішайнікавая, травяністая, радзей — кустоўнічная тундра.