Пакланенне вешчуноў (карціна Леанарда да Вінчы)

«Пакланенне вешчуноў» (італ.: Adorazione dei Magi) — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў галерэі Уфіцы. Замоўленая манахамі-аўгусцінцамі з кляштара Сан Доната ў Скапета ў 1481  годзе, яна так і засталася незавершанай, паколькі праз год мастак адбыў у Мілан, і заказчыкі, заклапочаныя тым, што яго адсутнасць зацягваецца, звярнуліся да Філіпіна Ліпі, чыё «Пакланенне вешчуноў» таксама знаходзіцца ў музеі Уфіцы.

Леанарда да Вінчы
Пакланенне вешчуноў. 1481
Adorazione dei Magi
Матэрыял Дошка
Тэхніка алей
Памеры 246 × 243 см
Уфіцы, Фларэнцыя
(інв. 00285860)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кампазіцыя «Пакланенні вешчуноў» Леанарда незвычайная і, як відаць, амаль не мае аналагаў у італьянскім жывапісе. На заднім плане віднеюцца разваліны нейкага палаца (па некаторых версіях — язычніцкага храма), вершнікі на конях, ледзь пазначаныя скалы ўдалечыні; у цэнтры карціны намалявана Марыя з нованароджаным Ісусам, акружаная паломнікамі, які прыйшлі пакланіцца Сыну Божаму. Свабоднае месца на пярэднім плане «прызначаецца» гледачу. Малады чалавек справа, меркавана — сам Леанарда ва ўзросце 29 гадоў.

Літаратура

правіць
  • AA.VV. Galleria degli Uffizi. — Roma, 2003. — (I Grandi Musei del Mondo).
  • Milena Magnano. Leonardo. — Milano: Mondadori Arte, 2007. — (I Geni dell’arte). — ISBN 978-88-370-6432-7.
  • Bruno Santi. Leonardo // I protagonisti dell'arte italiana. — Firenze: Scala Group, 2001. — ISBN 88-8117-091-4.
  • Pierluigi De Vecchi ed Elda Cerchiari. I tempi dell'arte. — Milano: Bompiani. — Т. 2. — ISBN 88-451-7212-0.

Спасылкі

правіць