Палакванэ
Палакванэ (Polokwane), былы Пітэрсбург (Pietersburg) — адміністрацыйны цэнтр мясцовага муніцыпалітэта Палакванэ, Раёна імя Тропіка Казярога і правінцыі Лімпопа (ПАР).
Горад
Палакванэ
Polokwane
| ||||||||||||||||||||||||||
У 1840-х гадах фуртрэкеры пад кіраўніцтвам Андрыса Хендрыка Потгітэра заснавалі паселішча Злутпансбергдорп. З-за сутычак з мясцовымі плямёнамі паселішча прыйшлося пакінуць, і ў 100 км на паўднёвы ўсход яго жыхары заснавалі новае паселішча, якое назвалі Пітэрсбург у гонар Петруса Жубера. Падчас Другой англа-бурскай вайны англічане пабудавалі тут канцэнтрацыйны лагер, у якім утрымлівалася амаль 4 тыс. бурскіх жанчын і дзяцей.
23 красавіка 1992 года былы «town» афіцыйна атрымаў статус «city». 25 лютага 2005 года ўрад замяніў ранейшую англійскую назву горада на слова з мовы паўночны сота, якое мае значэнне «бяспечнае месца».
- ↑ а б South African Post Office
- ↑ а б http://www.postoffice.co.za/tools/pcodes.xls