Палац Ракоўскіх
Палац Ракоўскіх (укр.: Палац Раковських) — архітэктурнае збудаванне ў вёсцы Казынці ў Вінніцкай вобласці.
Славутасць | |
Палац Ракоўскіх | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
Гісторыя палаца
правіцьНазваны ў гонар памешчыка Ракоўскага, які валодаў вёскай у ХІХ стагоддзі і пабудаваў гэты палац у часы свайго кіравання.
Будынак палаца будаваўся ў два этапы: спачатку быў перабудаваны невялікі палац, а пазней — вялікі трохпавярховы будынак. Вакол будынкаў вялізны парк, які займае ажно восем гектараў. У часы праўлення Ракоўскага слугі старанна даглядалі газон і дрэвы ў парку. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, спадар Ракоўскі валодаў адным з першых аўтамабіляў. Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння ва ўсім палацы размяшчалася вайсковая частка.
Школа на тэрыторыі палаца адкрыта ў 1862 годзе і, бадай, з'яўляецца самай старой у вобласці. З моманту адкрыцця ў ёй вучыліся 6 хлопчыкаў, а ў 1869 годзе пачалі набіраць дзяўчынак. У школе вучыліся былы старшыня Вярхоўнага суда Васіль Анапенка, генералы Валерый Беўз і Аляксандр Беўз, мастак Фёдар Панчук, контр-адмірал ВМФ Іван Князюк, галоўны архітэктар Адэсы М. Цыркун і галоўны уролаг Вінніцы М. Білаус.[1]
Сучасны стан
правіцьСёння (па стане на 2022 год) у галоўным корпусе знаходзіцца сярэдняя школа, у невялікім палацы — інтэрнат для настаўнікаў.
Галерэя
правіць-
Вялікі палац
-
Вялікі палац, тыльны бок
-
Парк і палац
-
Старыя дрэвы каля палаца
-
Элементы аздаблення задняй часткі вялікага палаца
-
Уваход у Казінецкую школу, размешчаную на тэрыторыі палаца
-
Малы палац
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вінниччині продовжуються обстеження туристичних об’єктів // Вінницька ОДА. (укр.)
- Турыстычныя маршруты Турбаўшчыны (буклет)