Палац міру і згоды
Палац міру і згоды — піраміда, створаная архітэктарам сэрам Норманам Фостэрам ў Астане, сталіцы Казахстана адмыслова для правядзення Кангрэса лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій. Піраміда — цэнтр рэлігіязнаўства і верацярпімасці, які змяшчае канцэртную залу на 1500 месцаў.
Славутасць | |
Палац міру і згоды | |
---|---|
51°07′23,26″ пн. ш. 71°27′48,78″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Казахстан |
Горад | Астана |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
Архітэктар | Foster and Partners[d] |
Дата заснавання | 1 верасня 2006 |
Матэрыял | граніт і float glass[d] |
Сайт | astana-piramida.kz/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва піраміды завяршылася ў 2006 годзе, канцэртная зала была адкрыта Мантсерат Кабалье. У аснове - квадрат з бокам 61,80339887 метра, вышыня - таксама 61,80339887 метра, што адпавядае прынцыпам «Залатога сячэння Фібаначы».
Палац міру і згоды - адна са славутасцяў сталіцы. Піраміда задумвалася як сімвал яднання розных рэлігій, этнасаў і культур, адкрытасці народа і дзяржавы ўсяму свету. Ідэя стварэння гэтага будынка належала прэзідэнту Казахстана Н. А. Назарбаеву і была прадстаўлена ім на першым З'ездзе сусветных і традыцыйна-нацыянальных рэлігій, які праходзіў 23-24 верасня 2003 года ў Астане. У 2006 годзе Палац міру і згоды прыняў дэлегатаў і ўдзельнікаў другога з'езду.
Будынак піраміды пабудаваны турэцкай будаўнічай кампаніяй «Сембол Іншаат». Плошча піраміды - 28 тыс. кв.м., вышыня - 62 метра, аснова 62х62 кв. м. У палацы знаходзяцца канферэнц-залы і выставачныя зоны, мастацкія галерэі і прэзентацыйныя комплексы.
Канцэртна-оперная зала абсталявана найноўшым абсталяваннем, умяшчальнасць залы 1350 гледачоў, працуюць 25 грымёрак. Інтэр'ер залы ў бардовай-залатых танах, з вакном-сонцам уверсе. Сцэна з аркестравай ямай на 80 чалавек і глыбінёй 2,8 метра разлічана на пастаноўкі рознага ўзроўню.
Цікавыя факты
правіць- Піраміда падобная на масонскае бажаство "Усёвідушчае Вока", якое таксама маецца на 1$ купюры ЗША і Вялікага друку ЗША
Галерэя
правіць-
Выява піраміды сярод знакавых збудаванняў Астаны на памятнай сярэбранай манеце ў 500 тэнге, прысвечанай 10-годдзю сталіцы Казастана.
-
Паштовая марка Казахстана 2005 года наміналам 65 тэнге «Праект Палаца міру і згоды»