Палац спорту (Растоў-на-Доне)
ЗСК «Спорт-Дон» — спартыўны комплекс, знаходзіцца ў горадзе Растоў-на-Доне, быў адкрыты 20 кастрычніка 1967 года.
ЗСК «Спорт-Дон» | |
---|---|
![]() | |
Месцазнаходжанне | Растоў-на-Доне |
Пабудаваны | 1967 г. |
Адкрыты | 20 кастрычніка 1967 г. |
Хатняя каманда |
ГК «Растоў-Дон» ХК «Растоў» |
Умяшчальнасць | 4000 |
Адно з самых буйных спартыўных збудаванняў Поўдня Расіі. Пабудаваны ў 1967 годзе па тыпавым праекце 1956 года, быў пабудаваны ў рэкордныя тэрміны — усяго за год. На той момант пабудаваны Палац спорту уваходзіў у пяцёрку лепшых спартыўных збудаванняў СССР.
Адрас: Расія, г. Растоў-на-Доне, пёр. Халтурынскі, 103
Апісанне правіць
Галоўная спартовая арэна, плошчай 2800 кв. м., мае магчымасць без шкоды для якасці лёду, цягам некалькіх гадзін, ператварыць лёдавую арэну ў канцэртную залу. Ёмістасць відовішчна-спартовага комплексу складае 4000 гледачоў — варыянт з лёдам і 5000 гледачоў — спартыўны і канцэртны варыянты.
За час існавання Палаца спорту на спаборніцтвах пабывала каля 50 млн гледачоў.
Палац спорту з'яўляецца хатняй арэнай хакейнага клуба «Растоў» і жаночага гандбольнага клуба «Растоў-Дон»
Хуткім часам плануецца зачыненне для рэканструкцыі.
Гісторыя правіць
Узвядзенне будынка Палаца спорту ў Растове-на-Доне мае трохі змрочную гісторыю. Вядома, што да пабудовы Палаца на яго месцы знаходзіліся Новапасяленскія гарадскія могілкі, на якім былі пахаваны многія вядомыя жыхары горада і частка з іх дагэтуль ляжыць там. Першае згадванне пра могілкі ставіцца яшчэ да 1785 года. Восенню 1868 года на месцы могілкаў была збудавана новая каменная царква Усіх Святых. Пры савецкай уладзе ў 1930-х гадах могілкі былі знесены як «спадчына буржуазнага мінулага», а ў 1966 годзе зачынілі і храм, які потым быў падарваны[1].
У 1960-х гадах пачалася пабудова Палаца спорту, прытым месца пабудовы было загароджана плотам ад мясцовых жыхароў[1].
Урачыстае адкрыццё Растоўскага Палаца спорту адбылося 20 кастрычніка 1967 года. 23 лютага 1986 года пры Палацы быў адкрыты навучальна-спартыўны корпус «Сняжынка», якая ў 2004 годзе атрымала статус школы па зімовых відах спорту, стаўшы адзінай у сваім родзе ў Паўднёвай федэральнай акрузе на сённяшні дзень[2].
У снежні 2003 года ў Палацы спорту таксама была адкрыта лёдавая коўзанка[2].
Зноскі
- ↑ а б Дворец спорта построен на костях коренных ростовцев | Ростовский Словарь(недаступная спасылка). rslovar.com. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2017. Праверана 3 лютага 2017.
- ↑ а б Дворец спорта Ростова-на-Дону - Деловой квартал (руск.). rostov.dk.ru. Праверана 3 лютага 2017.