Палескі сцяг ці сцяг палешукоў — сцяг жыхароў Палесся, што жывуць у Беларусі на Берасцейшчыне.

Этнаграфічны рэгіён
Зацверджаны нідзе не зацверджаны
Аўтарскі калектыў
згуртаванне «Палессе»
Аўтар сцяга дакладна невядомы
Камп’ютарны
дызайн
сіні, жоўты, зялёны колер

Гісторыя правіць

 
Вымпел са сцягам згуртавання «Етвызь», 1990 год

З’явіўся ўпершыню як сімвал культурнага згуртавання Палессе прыкладна ў 1990 годзе. Аўтар дакладна невядомы, па нейкіх меркаваннях гэта Мікалай Шэляговіч — адзіны кіраўнік згуртавання.

Згуртаванне з нейкім часам перайшло на назву Яцьвезь і дыскрыдытавала палескае насельніцтва назвай «маладыя яцвягі». Таму ў некаторых крыніцах узгадваецца як сцяг «младаятвягаў»[1].

Тлумачэнне колераў правіць

Сцяг складаецца з трох колераў зверху ўніз: сіні, жоўты, зялёны.

  • Версія 1: Сіні азначае неба, жоўты — урадлівае поле, а зялёны — багатыя лясы і балоты.
  • Версія 2: Дзве верхнія паласы сімвалізуюць украінскі сцяг, а самы ніжні ў гонар бульбаўцаў — атрады ровенскіх партызанаў на чале з Тарасам Бараўцом пад псеўданімам Тарас Бульба[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Басаў А. Н., Куркоў I. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння. — Мінск: Полымя, 1994. — С. 32-33. — 37 с. — ISBN 5-345-00730-6.

Спасылкі правіць