Палова мяча (англ.: Half-sword, ням.: Halbschwert, італ.: Mezza spada) — прыём, які выкарыстоўваўся ў XIV—XVI стагоддзях падчас двубояў на мячах супраць суперніка, убранага ў поўныя латы  (руск.). Інакш называецца скарочаны меч, або ўкарачэнне мяча (ням.: kurzen Schwert). Заключаецца ў перахопліванні клінка свайго мяча левай рукой (правай, у выпадку, калі левая рука трымае меч), што дазваляла наносіць больш дакладныя колючыя ўдары, у асноўным накіраваныя ў зазоры паміж пласцінамі даспеха, што было адным з нешматлікіх спосабаў паразы суперніка з такой абаронай. Акрамя таго, утрыманне клінка не дазваляла вастрыю саслізгваць з паверхні броні. Левая рука не фіксавала клінок жорстка, а толькі задавала кірунак удару мяча, які слізгаў па далоні накшталт більярднага кія[1].

Выкананне прыёму «палова мяча», малюнак з Кодекса Валерштайна  (англ.)

Першыя згадкі падобнага прыёму ўзыходзяць яшчэ да Іаганеса Ліхтэнаўэра  (англ.), які жыў у XIV стагоддзі, прызнанага заснавальніка нямецкай фехтавальнай школы[2]. Пазней ён апісваўся ў многіх фехтавальных трактатах (Кодэкс Валерштайна, Gladiatoria  (англ.) і іншых). Для таго каб пазбегнуць парэзаў далоні, клінок для выканання дадзенага прыёму рэкамендавалася вастрыць толькі часткова, на ўчастку, прылеглым да вастрыя. Астатняя частка клінка не толькі не тачылася, але часам нават спецыяльна затуплялася. Напрыклад, згодна з італьянскім трактатам De Arte Gladiatoria Dimicandi  (англ.) (1482-1487), рэкамендавалася не вастрыць меч на адлегласці чатырох пальцаў ад рукаяці (відавочна, маецца на ўвазе даўжыня, а не таўшчыня пальцаў, што дае прыкладна 30 см)[1]. У нейкай ступені абараняла руку і латная пальчатка. Хоць яна не была металічнай з боку далоні, але краі знешняй металічнай часткі маглі засцерагчы руку ад непасрэднага кантакту з клінком. Дадатковую абарону давала і скураная пальчатка, замацаваная ўнутры уласна латных. Згодна з трактатам таго часу, байцы вельмі актыўна хапаліся рукамі за клінок праціўніка з мэтай змены напрамку ўдару, а часам бралі уласны меч абедзвюма рукамі за клінок, наносячы ўдары навершам і крыжавінай.

Зноскі

  1. а б Томас Лайбле. Меч. Большая иллюстрированная энциклопедия = Das Schwert. Mythos und Wirklichkeit. — М.: Омега, 2011. — С. 98. — 232 с. — ISBN 978-3-938711-05-7.
  2. Томас Лайбле. Меч. Большая иллюстрированная энциклопедия = Das Schwert. Mythos und Wirklichkeit. — М.: Омега, 2011. — С. 40. — 232 с. — ISBN 978-3-938711-05-7.

Спасылкі правіць