Паліцыя Вялікага Герцагства Люксембург
Паліцыя Вялікага Герцагства Люксембург (фр.: Police Grand-Ducale) — асноўны праваахоўны орган Вялікага Герцагства Люксембург.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Luxembourg_Stolzembourg_Police_Motorcycle.jpg/220px-Luxembourg_Stolzembourg_Police_Motorcycle.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Luxembourg_Stolzembourg_Police_Car.jpg/220px-Luxembourg_Stolzembourg_Police_Car.jpg)
Паліцыя знаходзіцца пад кіраўніцтвам міністэрства ўнутраных спраў Люксембурга, хоць падпарадкоўваецца і падкантрольная асабіста Вялікаму Герцагу Люксембурга. Паліцыя Вялікага Герцагства Люксембург існуе ў сваёй цяперашняй форме з 1 студзеня 2000 годзе, калі жандармерыя Люксембурга была злучаная з паліцыяй.
Паліцыя адказная за забеспячэнне ўнутранай бяспекі ў герцагстве, падтрымлівае грамадcкі парадак, і кантралюе выкананне ўказаў Вялікага князя. Яна таксама абавязана аказваць дапамогу ўзброеным сілам у іх унутраных аперацыях, паводле прадпісанняў Вялікага герцага.