Пампейская сцэна

«Пампейская сцэна» (англ.: Pompeian Scene, ці «Паўдзённы адпачынак») — карціна англійскага мастака Лоўрэнса Альма-Тадэмы, напісаная ў 1868 годзе.

Лоўрэнс Альма-Тадэма
Пампейская сцэна. 1868
Pompeian Scene
Матэрыял Палатно
Тэхніка масла
Памеры 130 × 360 см
Музей Прадо, Мадрыд
(інв. P003996[1])

«Пампейская сцэна» паказвае становішча Старажытнай Грэцыі, якую мастак скрупулёзна аднаўляе па вядомых яму археалагічным раскопкам сярэдзіны XIX стагоддзя. На стале, на пярэднім плане, размешчаны два залатых кубка, сярэбраная статуэтка Афрадыты, хлеб, кветкі, вінаград, садавіна і чырвонафігурная амфара, якія ўтвараюць нейкае падабенства нацюрморта. На заднім плане двое мужчын — малады і стары — слухаюць як юная жанчына гуляе на падвойнай флейце. Стары засынае, тады як малады чалавек ацэньвальна сочыць за дзяўчынай. Яе профіль, фігура і адзенні ўзыходзяць да скульптур Фідзія. Выразны малюнак, насычаныя колеры і бездакорная манера малявання нагадваюць старажытнагрэчаскі вазапіс.

Правенанс правіць

Карціна была паднесена ў дарунак музею Прада ў 1887 годзе Эрнеста Гамбартам (Ernesto Gambart), іспанскім консулам у Ніцы. У наш час яна выстаўлена ў зале 62b Прада. Інвентарны нумар — P03996.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць