Памылковыя сябры перакладчыка
Фальшывыя сябры перакладчыка — словы, якія вымаўленнем ці напісаннем падобныя да інтэрнацыяналізмаў (такія як «інфармацыя», «эканоміка»), але або цалкам адрозніваюцца значэннем, або толькі часткова супадаюць у сваіх значэннях са словамі дзвюх моў: мовы, з якой перакладаюць, і мовы, на якую перакладаюць. Могуць быць прычынай як грубых сэнсавых, так і нязначных стылістычных памылак у перакладзе. Фальшывыя сябры перакладчыка могуць існаваць і ў розных дыялектах адной мовы. Так у палескай гаворцы герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа Хадоські і Яўхіма слова «грубая» (з націскам на другі склад) выкарыстовалася ў сэнсе «цяжарная»[1]. У амерыканскім дыялекце англійскай мовы фраза «vest and pants» можа значыць «дзелавы касцюм», а ў брытанскім варыянце яна выкарыстоўваецца ў значэнні «майка і шорты».
Прыклады з рускай мовыПравіць
Паколькі руская і беларуская мовы належаць да адной групы ўсходняславянскіх моў, яны вельмі падобныя. Таму пры перакладзе з рускай трэба звяртаць асаблівую ўвагу на «фальшывых сяброў».
Руская | Беларуская |
---|---|
Благой | Добры, а не благі |
Век | Толькі ў сэнсе «эпоха», а «100 гадоў» — стагоддзе |
Диван | Канапа, а не дыван |
Журнал | Толькі ў сэнсе «рэгістрацыйны», а «перыядычнае выданне» — часопіс |
Корыстный | Карыслівы, а не карысны |
Лаять | Брахаць, а не лаяць |
Мир | Толькі ў сэнсе «адсутнасць вайны», а «чалавецтва» — свет |
Час | Толькі ў сэнсе «пара», а «60 хвілін» — гадзіна |
Яшчэ больш увагі патрабуе пераклад на сучасную беларускую мову таго, што напісана на рускай мове ХІХ — пачатку ХХ стст. Вось некалькі прыкладаў, якія можна сустрэць у класічнай літаратуры і Сінадальным перакладзе Бібліі.
Руская | Беларуская |
---|---|
Гроб | Склеп, а не толькі труна |
Крепостной | Прыгонны, аб сялянах ці праве |
Любовник | Закаханы (станоўчы вобраз), а не толькі каханак (негатыўны вобраз) |
Окоп | Агароджа, якую будуюць каб штурмаваць крапасныя муры, а не толькі акоп |
Присутствие | Аддзяленне, дэпартамент а не толькі прысутнасць альбо наяўнасць |
Товарищ | Памочнік (напрыклад, пракурора), а не толькі таварыш |
Прыклады з англійскай мовыПравіць
Існуе шэраг англійскіх слоў, якія падобны на беларускія, але прынцыпова адрозніваюцца ад іх сэнсам.
Пералік слоў з поўным нясупадзеннем значэння[2]
Англійская | Беларуская |
---|---|
accurate | дакладны, а не акуратны |
actual | фактычны, а не актуальны |
advocate | абаронца, але не адвакат |
angina | стэнакардыя, а не ангіна |
aspirant | прэтэндэнт, а не аспірант |
bullion | злітак (золата), а не булён |
compositor | наборшчык, а не кампазітар |
data | звесткі, даныя, а не дата |
decade | дзясяцігоддзе, а не дэкада |
Dutch | галандскі, а не дацкі |
fabric | тканіна, а не фабрыка |
list | спіс, а не ліст |
lyrics | словы песні, а не лірыка |
magazine | часопіс, а не магазін |
mayor | мэр, а не маёр |
notebook | запісная кніжка, канспект, сшытак, а не ноўтбук[3] |
preservative | кансервант, а не прэзерватыў |
physician | тэрапеўт, а не фізік |
plot | змова, сюжэт, а не плот |
prospect | перспектыва, а не праспект |
rapport | харошыя адносіны, а не рапарт |
replica | дакладная копія, а не рэпліка |
resin | смала, а не рызіна |
sodium | натрый, а не сода |
Yikes! | ой!, а не яйкі |
Таксама існуюць словы, значэнні якіх толькі часткова супадаюць з беларускімі. Так бывае звычайна калі яны пераходзілі ў беларускую як запазычаныя словы — толькі ў адным значэнні.
Пералік слоў з няпоўным супадзеннем значэння[4]
Англійская | Беларуская |
---|---|
activity | дзейнасць, а не толькі актыўнасць |
aggressive | энергічны, настойлівы, а не толькі агрэсіўны |
article | артыкль, а не толькі артыкул |
authority | улада, а не толькі аўтарытэт |
band | атрад, стужка, а не толькі банда |
camera | фотаапарат, а не толькі камера |
character | персанаж, а не толькі характар |
champion | змагар, а не толькі чэмпіён |
concrete | бетон, а не толькі канкрэтны |
conductor | праваднік, дырыжор, а не толькі кандуктар |
control | кіраваць, а не толькі кантраляваць |
convention | з'езд, а не толькі канвенцыя |
copy | экзэмпляр, а не толькі копія |
correspondence | адпаведнасць, а не толькі карэспандэнцыя |
credit | заслуга, а не толькі крэдыт |
critical | важны, а не толькі крытычны |
dramatic | рашаючы, а не толькі драматычны |
element | стыхія, а не толькі элемент |
episode | серыя (фільму, камп'ютарнай гульні), а не толькі эпізод |
execution | смяротнае пакаранне, выкананне, а не толькі экзекуцыя |
figure | малюнак, лічба, а не толькі фігура |
gas | можа быць скарачэннем ад gasoline (бензін), а не толькі словам «газ» |
interest | працэнт (банкаўскі), а не толькі інтарэс |
legal | прававы, юрыдычны, а не толькі легальны |
liberal | гуманітарны (аб адукацыі), а не толькі ліберальны |
mark | метка, пляма, марка (не паштовая) |
meditation | роздум, а не толькі медытацыя |
minister | святар, служыцель Бога, слуга, а не толькі міністр |
momentum | інерцыя, момант (толькі памятны, важны) |
nation | часцей за ўсе — краіна, радзей — нацыя |
nationality | грамадзянства, а не толькі нацыянальнасць |
number | колькасць, а не толькі нумар |
object | мэта, а не толькі аб'ект |
officer | службовая асоба, а не толькі афіцэр |
original | першапачатковы, а не толькі арыгінальны |
panel | секцыя (на навуковай канферэнцыі), а не толькі панэль |
partisan | прыхільнік, а не толькі партызан |
position | пасада, а не толькі пазіцыя |
pretend | прытварацца, а не толькі прэтэндаваць |
public | дзяржаўны, а не толькі публічны |
publish | абвяшчаць, а не толькі выдаваць у друкарні |
race | нацыянальнасць, а не толькі раса |
rally | мітынг, а не толькі аўтаралі |
realize | разумець, уяўляць сабе, а не толькі рэалізоўваць |
record | запіс, а не толькі рэкорд |
regular | звычайны, а не толькі рэгулярны |
routine | распарадак, а не толькі руціна |
separate | асобны, а не толькі сепаратны |
solid | цвёрды, а не толькі салідны |
speculation | меркаванне, а не толькі спекуляцыя |
student | вучань школы, навучэнец каледжа, даследчык, а не толькі студэнт |
substance | рэчыва, сутнасць, а не толькі субстанцыя |
Прыклады з французскай мовыПравіць
Французская | Беларуская |
---|---|
bâton | палка, а не батон |
chiffre | лічба, а не толькі шыфр |
champignon | грыб увогуле, (шампіньён па французску psalliote) |
crème | вяршкі, смятана, а не толькі крэм |
étude | вывучэнне, а не толькі эцюд |
pigeon | голуб, а не толькі піжон |
plot | кантакт, заціскачка і г.д., а не плот |
sujet | асоба, суб'ект і г.д., а не толькі сюжэт |
toxicomane | і таксікаман, і наркаман[5] |
Прыклады з нямецкай мовыПравіць
Нямецкая | Беларуская |
---|---|
Ball | мяч, а не бал |
Besuchen | наведваць, а не бязвухі |
Elf | адзінаццаць, футбольная каманда, а не толькі эльф |
Fant | смаркач, малакасос, а не фант |
Herz | сэрца, а не герц (фіз. адзінка) |
Pony | грыўка, а не толькі поні |
Stuka | не штука, а прэфікс «авія-» |
Zentner | 50 кг, а не цэнтнер[6] |
Прыклады з іншых моўПравіць
Некаторыя словы польскай мовы таксама могуць уяўляць цяжкасць для беларусаў. Напрыклад, слова «ssać» азначае «сасаць», а «prosty» — гэта «прамы», а не «просты». Цюркскія словы «базар» і «чобан» маюць больш шырокі сэнс акрамя значэнняў «рынак» і «пастух». Так «базар» (bazar) у азербайджанскай мове можа таксама азначаць «нядзеля», а «чобан» (çoban) можа мець і пераносны сэнс: «духоўны пастыр»[7].
Слова «шахід» звычайна ўжываецца ў сучаснай беларускай мове ў сэнсе «ісламскі тэрарыст», але ў мовах араба-ісламскага свету яно азначае «пакутнік, той, хто гіне ў вайне з ворагамі Ісламу» і не можа адносіцца да тэрарыстаў [1].
Зноскі
- ↑ Іван Мележ Людзі на балоце Архівавана 19 кастрычніка 2011.
- ↑ На падставе: Слепович В. С. Курс перевода (английский-русский). Мн.: «ТетраСистемс»,2001, с.15-16
- ↑ Англіскім эквівалентам гэтага тэрміна з'яўляецца слова laptop. Сярод праграмістаў распаўсюджаны таксама тэрмін notebook computer. Гл.: Миньяр-Белоручева А. П., Миньяр-Белоручев К. В. Английский язык. Учебник устного перевода: Учебник для вузов / А. П. Миньяр-Белоручева, К. В. Миньяр-Белоручев. — М.: Издательство «Экзамен», 2003, с 22
- ↑ На падставе: Слепович В. С. Курс перевода (английский-русский). Мн.: «ТетраСистемс»,2001, с.16-17
- ↑ Многоязыковой словарь Мультитран
- ↑ Форум Ростова-на-Дону
- ↑ У гэтым сэнсе азербайджанскія хрысціяне выкарыстоўваюць гэта слова ў якасці тытула Ісуса Хрыста (ISA MƏSIH ÇOBAN)