Памяць (нацыянал-патрыятычны фронт)
НАЦЫЯНАЛ-ПАТРЫЯТЫЧНЫ ФРОНТ «ПАМЯЦЬ» — расійскае грамадскае аб'яднанне, першая ў Расіі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі масавая руская нацыяналістычная арганізацыя.
Фарміраванне арганізацыі правіць
Пачатак фарміравання арганізацыя прыпадае на канец 1970-х—пачатак 1980 гадоў. Першапачаткова фарміравалася як рускае нацыянальна-культурнае таварыства. Яно супрацьпаставіла класаваму падыходу да гісторыі, які быў пануючы ў СССР нацыянальны падыход, выкрывала шэраг з'яў, якія, па меркаванню дзеячаў Памяці сведчалі аб дыскрымінацыі рускіх у СССР (напрыклад, нацыянальныя квоты ў ВНУ, адсутнасць Акадэміі навук РСФСР у адрозненні ад іншых рэспублік і г. д.), займалася арганізацыяй культурніцкіх акцый, вывучэннем і прапагандай рускай гісторыі і культуры і г. д.
1980-я гады правіць
У 1985 годзе рух быў юрыдычна аформлены і колькасць яго членаў пачала хутка ўзрастаць. У гэтый жа час акцэнт дзейнасці арганізацыі перамясціўся з культурнага да палітычнага. Памяць правёў першую ў СССР несанкцыянаваную дэманстрацыю (6 мая 1986) — шматтысячнае шэсце па вуліцах Масквы. Дэманстранты запатрабавалі скасаваць работы на Паклоннай гары па афіцыйна зацвержанаму праекту і ўсталяваць помнік па праекту вядомага скульптара Вячаслава Клыкава (які тады з'яўляўся сябрам Памяці). Прадстаўнікі дэманстрантаў мелі дзвухгадзінную сустрэчу з першым сакратаром Маскоўскага гаркома КПСС Барысам Ельцыным і іх патрабаванні былі выкананы. З гэтага часу арганізацыя стала шырока вядомай як у СССР, так і за мяжой.
У 1987 годзе канчаткова аформіўся раскол на палітычны рух (які ўзначаліў Дзмітрый Васільеў і якое набыло назву Нацыянальна-патрыятычны фронт «Памяць») і культурніцкую арганізацыю, якая неўзабаве знікла. У 1987—1990 гадах быў праведзены яшчэ шэраг шматтысячных мітынгаў і іншых акцый, арганізацыя перажыла некалькі расколаў, ідэалогія пачала дрэйфаваць у бок манархізму і «антысіянізму». У гэты перыяд з'явілася шмат артыкулаў у прэсе і ў электронных СМІ. Падчас жнівеньскіх падзей 1991 года Памяць арганізавала знос помніка Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў Маскве.
Заняпад правіць
Перыяд заняпаду арганізацыі пачаўся з карэннай зменай сацыяльна-палітычных умоў у пачатку 1990-х гадоў. У выніку таго, што Памяць не змагла прыладзіцца да новых умоў, яна пачала страчваць падтрымку і членаў. У кастрычніку 1990 года з яе выйшаў адзін з лідараў Аляксандр Баркашоў разам з усімі актыўнымі сябрамі. Яны заснавалі рух Рускае нацыянальнае адзінства, які пачаў працаваць на прынцыпіяльна новай тактыке. З гэтага моманту Памяць практычна перастала існаваць як боль ці менш заметная арганізацыя.
Апошняй рэзананснай акцыяй Памяці з'явіўся разгром у 1992 годзе рэдакцыі газеты «Московский комсомолец», але працэс маргіналізацыі руху стаў ужо незвяртальным і да сённяшняга часу арганізацыя існуе з вельмі малой колькасцю членаў.
Дзмітрый Васільеў памёр у 2003 годзе.