Папялёўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці БССР
Папялё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Папялёва.
Папялёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пружанскі раён |
Уключаў | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Папялёва |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 11 чэрвеня 1962 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў Пружанскім раёне. 11 чэрвеня 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сухопальскага (Боркі, Ваўкаўня, Выбрады, Вялікі Краснік, Глыбанец, Глыбокі Кут, Дзітаветчына, Калядзізна, Малы Краснік, Нарва, Папялёва, Пеняжкі, Рудаўка, Сявец) і Роўбіцкага (Нікар і Хвойнік) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.