Папярэдняе расследаванне (часопіс)
«Папярэдняе расследаванне» — навукова-практычны часопіс, афіцыйнае выданне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у якім публікуюцца навуковыя артыкулы аб праблемах праваахоўнай дзейнасці, супрацьдзеяння злачыннасці [2].
«Папярэдняе расследаванне» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Папярэдняе расследаванне руск.: Предварительное расследование англ.: Preliminary Investigation руск.: Predvaritelʹnoe rassledovanie[1] |
Тып | часопіс і legal periodical[d] |
Заснавальнік | Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Суздалева Галіна Валер'еўна |
Заснавана | 2017 |
Тэматыка | правазнаўства |
Мова | беларуская, руская, англійская |
Перыядычнасць | 1 раз у паўгоддзе |
Галоўны офіс | г.Мінск, вул. Фрунзэ, 19 |
ISSN | 2524-1028 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | pr.gov.by |
Гісторыя
правіцьНавукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне» заснаваны Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у 2017 г. Першы нумар выдання выйшаў у свет у чэрвені 2017 г. [3]. У 2018 годзе часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў ВАК Рэспублікі Беларусь і ў Расійскі індэкс навуковага цытавання, атрымаў дзве узнагароды: дыплом лаўрэата конкурсу рэспубліканскіх СМІ «Залатая Ліцера»[4], Прыз конкурсу імя Уладзіміра Данілавіча Спасовіча[5]. У 2019 г. часопіс перамог у конкурсе рэспубліканскіх СМІ «Залатая Ліцера»[6].
Аб часопісе
правіцьЧасопіс «Папярэдняе расследаванне» выходзіць адзін раз у паўгоддзе. Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская. У ім надрукаваны артыкулы армянскіх, беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх аўтараў па такіх асноўных навуковых напрамках, як: крыміналістыка, крымінальны працэс, крымінальнае права, гісторыя праваахоўных органаў. Таксама ў выданні публікуюцца звесткі аб найбольш значных падзеях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: выніках міжнароднага супрацоўніцтва, канферэнцый і семінараў, калегій, аб удзеле супрацоўнікаў Следчага камітэта ў грамадскім жыцці Беларусі, спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах і інш. [7]
Рэдакцыя і рэдакцыйная рада
правіцьРэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» размешчана па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 19. Галоўны рэдактар: Суздалева Галіна Валер’еўна, навуковы рэдактар — кандыдат юрыдычных навук Камянецкі Юрый Францавіч. У склад рэдакцыйнай рады часопіса ўваходзяць навукоўцы-правазнаўцы, доктары і кандыдаты навук з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны. Старшыня рэдакцыйнай рады — доктар юрыдычных навук, прафесар Грунтоў Ігар Алегавіч [8].
Зноскі
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2524-1028
- ↑ Афіцыйны сайт навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» Архівавана 19 красавіка 2019.
- ↑ Афіцыйны сайт БЕЛТА
- ↑ Афіцыйны сайт СК Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 красавіка 2019.
- ↑ pravo.by
- ↑ Афіцыйны сайт навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» Архівавана 26 чэрвеня 2019.
- ↑ Раздел «Аб часопісе» афіцыйнага сайту навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» Архівавана 17 красавіка 2019.
- ↑ Раздел «Рэдакцыйная рада» афіцыйнага сайту навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» Архівавана 30 мая 2019.