Парад кахання (англ.: Love Parade) — адзін з найбуйнейшых тэхнапарадаў у свеце, які праходзіць у ліпені ў Германіі. З 1989 па 2006 гады праводзіўся ў Берліне, з 2007 — у розных гарадах Рурскага рэгіёна. Парады 2004 і 2005 у Берліне і 2009 у Бохуме былі адменены.

Парад кахання-2008 у Дортмундзе
Колькасць наведвальнікаў паводле даных арганізатараў

Першы парад быў арганізаваны ўлетку 1989 года Маціясам Роінгам (alias Dr. Motte). Да 1999 года колькасць удзельнікаў вырасла са 150 чалавек да 1,6 мільёнаў. Пасля паўзы ў 2004—2005 гадах, у 2006 годзе фестываль адбыўся зноў і прыцягнуў больш мільёна наведвальнікаў. Наступны фестываль быў запланаваны на 7 ліпеня 2007 года, аднак мерапрыемства не атрымала дазволу на правядзенне. У выніку актыўных пошукаў новага месца правядзення 15 чэрвеня 2007 года было абвешчана, што парад кахання ў найбліжэйшыя 5 гадоў будзе праходзіць у Рурскім рэгіёне. 25 жніўня 2007 фестываль з 1,2 мільёнамі ўдзельнікаў прайшоў у Эсэне, 19 ліпеня 2008 з 1,6 млн наведвальнікаў — у Дортмундзе. На фестывалі ў Дуйсбургу 24 ліпеня 2010 з 0,4 мільёнамі ўдзельнікаў падчас масавай цісканіны на ўваходзе загінуў 21 чалавек, 511 пацярпелі[1]. У 2011 годзе правядзенне параду кахання было запланавана ў Гельзенкірхене, аднак з-за трагічнага інцыдэнту на парадзе 2010 года парад больш не будзе праводзіцца на тэрыторыі Германіі.[2]

У памяць пра ахвяр масавай цісканіны, тры вядомых музыканта і дыджэя — Armin van Buuren, Paul van Dyk і Paul Oakenfold — аб'ядналіся ў праект DJ’s United і выпусцілі кампазіцыю Remember Love, прыбыткі ад якой пайшлі на кампенсаванне сем'ям загінулых і параненым.

Іншыя парады каханняПравіць

Парады кахання праводзіліся таксама ў Акапулька, Вене, Кейптаўне, Мехіка, Сан-Францыска, Сант'яга і Тэль-Авіве, прычым парады ў гарадах Акапулька, Сан-Францыска, Сант'яга і Тэль-Авіве праводзяцца і дагэтуль.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць