Параскарыдоз — хранічнае інфекцыйнае захворванне непарнакапытных, у тым ліку коней і аслоў, якое выклікаецца паразітычнымі чарвякамі віду параскарыда конская (Parascaris equorum) і характарызуецца парушэннямі стрававальнай і дыхальнай сістэмы[1][2].

Жыццёвы цыкл

правіць

Паразіт з’яўляецца геагельмінтам.

Яйцы вылучаюцца з заражанай жывёлы з калам і спее ў грунце.

Заражэнне адбываецца праз заглынанне спелых яец з кормам або вадой[3]. Дзякуючы ахоўным абалонкам, гельмінты праходзяць скрозь страўнікавы сок і цэлымі трапляюць у дванаццаціперсную кішку. Тут з яйца выходзяць лічынкі, якія траўміруюць слізістую абалонку кішачніка і трапляюць у крывацёк. З цягам крыві яны праходзяць праз печань і правы страўнічак сэрца, пакуль не трапляюць у лёгкія.

Выкарыстоўваючы кісларод, лічынкі развіваюцца да палаваспелай асобіны за 2-3 месяцы.

Пасля гэтага паразіт механічна раздражняе нервовыя канчаткі, выклікае кашаль і падымаецца ў горла. Тут заглынаецца ў страўнікава-кішачны тракт і вяртаецца ў кішачнік. Тут гельмінт паразітуе яшчэ некалькі гадоў, размножваючыся і харчуючыся ежай гаспадара[1].

Дыягностыка

правіць

Клінічныя прыкметы, уласцівыя параскарыдозу, не даюць падставы ставіць дыягназ на гэта захворванне, паколькі яны недастаткова спецыфічныя. Для дакладнага вызначэння хваробы неабходныя спецыяльныя гельмінталагічныя даследаванні. З гэтай мэтай можа быць выкарыстана гельмінтаскапія[4].

Крыніцы

правіць
  1. а б В.Ф. Галат, А.В. Березовський, М.П. Прус, Н.М. Сорока Паразитологія та інвазійні хвороби тварин (украінская) // Вищыта. — 2003. — С. 111—113. — ISSN 966-8081-08-0..
  2. Р. Г. Башыраў. Параскарыдоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 117. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Лошадиная аскарида или параскаридоз. Аскаридоз (1 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2017. Праверана 18 ліпеня 2017.
  4. В.С.Ершов и др. Паразитология и инвазионные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1959. — 492 с.

Літаратура

правіць