Парламенцкія выбары ў Даніі (2011)

Парламенцкія выбары ў Даніі прайшлі 15 верасня 2011 года.

Былі выбраны 179 дэпутатаў Фолькетынга — 175 ад уласна Даніі, па 2 ад Фарэрскіх астравоў і Грэнландыі. 135 дэпутатаў абіраюцца прапарцыйным галасаваннем у 10 выбарчых акругах (месцы размяркоўваюцца па метаду д'Онта), яшчэ 40 месцаў раўнамерна размяркоўваюцца для адлюстравання адэкватнай карціны пераваг выбаршчыкаў (месцы размяркоўваюцца па метаду Сент-Лагю). Выбарчы бар'ер для праходжання ў парламент складае 2% галасоў.

Вынікі

правіць

Па папярэдніх даных, па выніках выбараў лідыруе апазіцыйная кааліцыя (Сацыял-дэмакратычная партыя, Сацыяльна-ліберальная партыя, Сацыялістычная народная партыя і Чырвона-зялёная кааліцыя)[1]. Адпаведна, новым прэм'ер-міністрам Даніі можа стаць Хеле Торнінг-Шміт. Аднак па выніках выбараў у самой Даніі «Чырвоная кааліцыя» атрымала 89 месцаў, у той час як для кантролю над Фолькетынгам патрабуецца 90 дэпутацкіх месцаў. Адпаведна, вырашальнай для фарміравання левацэнтрысцкага ўрада стане пазіцыя фарэрскіх і грэнландскіх дэпутатаў.

Вынікі галасавання ў Даніі
Партыя; удзел у кааліцыях[2] Галасоў[3] Месцаў Δ
Венстрэ С 948 291 (26,7%) 47 1
Сацыял-дэмакраты Ч 881 534 (24,9%) 44 1
Дацкая народная партыя С 436 335 (12,3%) 22 3
Сацыяльна-ліберальная партыя Ч 336 149 (9,5%) 17 8
Сацыялістычная народная партыя Ч 326 118 (9,2%) 16 7
Чырвона-зялёная кааліцыя Ч 236,982 (6,7%) 12 8
Ліберальны альянс С 176 473 (5,0%) 9 4
Кансерватыўная народная партыя С 174 563 (4,9%) 8 10
Хрысціянскія дэмакраты С 28 157 (0,8%) 0
Незалежныя 1832 (0,1%) 0
Вынікі галасавання на Фарэрскіх астравах
Партыя саюза 6361 (30,8%) 1
Сацыял-дэмакратычная партыя 4328 (21,0%) 1 1
Вынікі галасавання ў Грэнландыі

Зноскі