Парламенцкія выбары ў Чэхіі (2006)
Парламенцкія выбары ў Чэхіі 2006 года праходзілі 2 і 3 чэрвеня. На 200 месцаў Палаты дэпутатаў Чэхіі прэтэндавалі 27 партый. Выбары праходзілі па прапарцыйнай сістэме. Яўка выбаршчыкаў на выбарах склала 64,47%.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Volebni_misto.jpg/300px-Volebni_misto.jpg)
Вынікі
правіцьПартыя | Галасоў | Месцаў | Δ |
---|---|---|---|
Грамадзянская дэмакратычная партыя | 1 892 475 (35,38%) | 81 | ▲ 23 |
Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя | 1 728 827 (32,32%) | 74 | ▲ 4 |
Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі | 685 328 (12,81%) | 26 | ▼ 15 |
Хрысціянска-дэмакратычны саюз — Чэхаславацкая народная партыя | 386 706 (7,22%) | 13 | ▼ 10 |
Партыя зялёных (Чэхія) | 336 487 (6,29%) | 6 | ▲ 6 |
СНК Еўрапейскія дэмакраты | 111 724 (2,08%) | 0 | ▬ |
Наступствы
правіцьПа выніках выбараў у Чэхіі наступіў палітычны крызіс, звязаны з немагчымасцю сфарміраваць як левы, так і правы ўрад (левыя партыі ЧСДП — КПЧМ і правацэнтрысцкія ГДП — ХДС-ЧНП — Зялёныя кантралявалі па 100 месцаў). Хоць урэшце прэзідэнт краіны Вацлаў Клаус прызначыў прэм'ер-міністрам Мірака Топаланека ад ГДП, кіруючы кабінет міністрам знаходзіўся ў вельмі хісткім становішчы.