Парламент Чэхіі — вышэйшы заканадаўчы орган Чэхіі, які складаецца з дзвюх палат.

Палата ДэпутатаўПравіць

Палата дэпутатаў — ніжняя палата Парламента Чэхіі, якая складаецца з 200 дэпутатаў. Яна абіраецца тэрмінам на 4 года. Палата можа паставіць пытанне аб недаверы ўраду па патрабаванні 50 дэпутатаў. Прэзідэнт можа пры пэўных акалічнасцях распусціць палату.

 
Зала паседжанняў Палаты дэпутатаў.

25 чэрвеня 2010 года Старшынёй Палаты дэпутатаў стала Міраслава Нямцова (Грамадзянская дэмакратычная партыя)[1]. 27 лістапада 2013 года Старшынёй Палаты дэпутатаў абраны Ян Гамачак.

СенатПравіць

Сенат — верхняя палата Парламента Чэхіі, якая складаецца з 81 сенатара. Сенат абіраецца тэрмінам на 6 гадоў, прычым трэць складу абнаўляецца кожныя два гады. Сенат прымае бюджэт Чэхіі, канстытуцыйныя законы і міжнародныя дагаворы. Яны прымаюцца 3/5 галасоў (каля 49 сенатараў). Сенат распусціць немагчыма.

Зноскі

СпасылкіПравіць