Партал:Астраномія/Ці ведаеце вы
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- У амерыканскім Карбандэйле можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў.
- У 2024 годзе паведамлена аб адкрыцці двух спадарожнікаў Нептуна і аднаго спадарожніка Урана.
- Найбольш распаўсюджаным тыпам зорных сістэм з’яўляюцца дыскавыя галактыкі.
- Упершыню паспяховую пасадку на Марс здзейсніў амерыканскі касмічны апарат «Вікінг-1».