Партал:Біяграфіі/Ці ведаеце вы
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Карэйскі мастак, які адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу, набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Бацька японскага капіталізму прымаў удзел у стварэнні звыш ста кампаній і каля трыццаці каледжаў і ўніверсітэтаў.
- Першы нацыянальны манумент у ЗША, прысвечаны не прэзідэнту, быў адкрыты ў гонар вучонага-батаніка.