Сібусава Эіці, 1-ы віконт Сібусава (яп.: 渋沢 栄一); 16 сакавіка 1840 ці 13 лютага 1840, Ханзава — 11 лістапада 1931, Нішыгахара, Токіа) — японскі дзяржаўны дзеяч і прадпрымальнік, вядомы як «бацька японскага капіталізму».

Сібусава Эіці
яп.: 渋沢栄一
member of the House of Peers[d]
1890 — 1891
Нараджэнне 16 сакавіка 1840(1840-03-16) ці 13 лютага 1840(1840-02-13)[1]
Смерць 11 лістапада 1931(1931-11-11)[2] (91 год)
Месца пахавання
Бацька Q108780769?
Дзеці Tqkenosuke Shibusawa[d], Masao Shibusawa[d], Hideo Shibusawa[d], Hozumi Utako[d], Kotoko Sakatani[d] і Tokuji Shibusawa[d]
Дзейнасць бізнесмен, прадпрымальнік, палітык, банкір, эканаміст
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў цяперашнім раёне Ціараідзіма горада Фукая  (руск.) ў прэфектуры Сайтама, быў старэйшым сынам заможнай сялянскай сям’і, якая займалася земляробствам, а таксама развядзеннем шаўкапрада і продажам яго коканаў.

З 7 гадоў Эйіці вывучаў «Лунь юй  (руск.)» («Гутаркі і меркаванні» Канфуцыя) і гісторыю разам са сваім стрыечным братам. З 12 гадоў падчас перапынкаў у сельскагаспадарчых працах ён наведваў школу выбітнага канфуцыянца Кайха Гёсона і школу класічнага баявога мастацтва Хакусин Іта-ру Цібы Эйдзіра (кірунак Гэмбукан) ў Эда, а таксама іншыя навучальныя ўстановы.

У 1863 годзе Сібусава, які прасякнуўся ідэямі вяртання ўлады імператару і выгнання замежнікаў  (руск.), з сябрамі планаваў атрадам з 69 чалавек напасці на замежную калонію ў Якагаме. Напад не адбыўся, Сібусаве давялося хавацца, але яму знайшлі ўплывовага заступніка — князя Хітацубасі, будучага апошняга сёгуна з клана Такугава.

Спачатку Сібусава быў простым ваяром у войску князя, але праз паўтара года яго прызначылі займацца наборам, падрыхтоўкай і забеспячэннем княскага войска. Затым ён стаў намеснікам кіраўніка казначэйства клана Такугава.

Калі ў 1867 годзе Хітацубасі стаў сёгунам, яго малодшы брат князь Акітакэbeen адправіўся ў Парыж на Сусветную выстаўку. Суправаджаць яго было даручана Сібусаве. Пасля заканчэння выстаўкі, пабываўшы ў некалькіх еўрапейскіх краінах, ён застаўся на стажыроўцы ў Парыжы разам з Акітакэ.

У снежні 1868 года Сібусава вярнуўся ў Японію, дзе стаў адказваць за ўсю гаспадарку клана Такугава. Ён таксама заснаваў «Камерцыйную палату», якая сумяшчала функцыі банка і гандлёвага дома.

Пасля гэтага ён працаваў у Міністэрстве народных спраў (пазней — Міністэрства фінансаў), дзе займаўся падаткамі, зямельным кадастрам, прыняццем статутаў дзяржаўных банкаў, увядзеннем новай сістэмы мер і вагаў, заснаваннем шаўкапрадзільнай фабрыкі Таміёка. У 1872 годзе ён падрыхтаваў законапраект аб сістэме нацыянальных банкаў, затым падрыхтаваў законапраект аб прыватнай банкаўскай дзейнасці.

У 1873 годзе Сібусава сышоў з дзяржаўнай службы, каб заняцца бізнесам. Ён узначаліў створаны ім жа ў 1871 годзе Першы нацыянальны банк («Дайіці», пасля зліцця 1971 года — «Дайіці Кангэ», цяпер зліўся з банкам Мидзухо  (руск.)), 12 кампаній, яшчэ ў 34 займаў кіруючыя пасады, прымаў удзел у стварэнні 109 прадпрыемстваў, у 87 быў дарадцам і аўдытарам. Гэтыя кампаніі займаліся банкаўскай справай, страхаваннем, чыгуначным транспартам, марскімі перавозкамі, гандлем, здабычай і перапрацоўкай выкапняў, хімічнай вытворчасцю і электратэхнічным абсталяваннем.

Таксама Сібусава стварыў і фінансаваў каля 30 каледжаў і некалькі ўніверсітэтаў, дзе рыхтавалі кадры для дзяржаўнай службы і бізнесу.

У 1887 годзе Сібусава сабраў сваіх сваякоў і знаёмых, і на працягу пяці вечароў апавядаў ім пра сваю маладосць. Пазней гэты аповяд, запісаны слухачамі, неаднаразова выдаваўся ў Японіі пад назвай «Гутаркі дажджлівымі вечарамі» (Амаёгатары).

У 1916 годзе Сібусава сышоў з усіх пастоў у камерцыйных структурах, каб цалкам прысвяціць сябе грамадскай і дабрачыннай дзейнасці. Яму быў падараваны тытул віконт.

Калі Сібусава памёр у 1931 годзе, то імператар даслаў у яго дом спецыяльнага пасланца для выражэння спачуванняў і дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Токіа, па якіх рухаўся пахавальны картэж.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Shishaku Shibusawa Eiichi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.pref.saitama.lg.jp/b0101/saitama-related-place/shibusawa-bosho.html

Спасылкі правіць