Канфуцый
Канфу́цый, ці Кун-цзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒngzǐ, радзей кіт. 孔夫子, піньінь Kǒngfūzǐ, пал. Кун Фу-цзы) — кітайскі філосаф, культавая постаць кітайскай культуры, заснавальнік канфуцыянства.
Яго павучанні, запісаныя слухачамі і паслядоўнікамі, склалі працу «Гутаркі і суджэнні» (论语, Лунь юй ). На працягу многіх стагоддзяў кожны адукаваны кітаец павінен быў у дзяцінстве вывучыць на памяць гэтую кнігу і кіравацца ёю ў сваім жыцці. З II ст. да н.э. канфуцыянства стала дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай, а ён сам быў кананізаваны і абвешчаны настаўнікам 10 тысяч пакаленняў. Яго культ афіцыйна падтрымліваўся да кітайскай буржуазнай рэвалюцыі (1911).
Да перамогі легізму школа Канфуцыя была толькі адным са многіх кірункаў у інтэлектуальным жыцці Вайсковых Царстваў, у перыяд, вядомы пад назвай Сто школ. І толькі пасля падання Цынь адроджанае канфуцыянства дасягнула статусу дзяржаўнай ідэалогіі, якая захавалася да пачатку XX стагоддзя, толькі часова саступаючы месца будызму і даасізму. Гэта прывяло да ўзвялічвання фігуры Канфуцыя і ўлучэння яго ў рэлігійны пантэон.
Імёны
правіцьРадавое і асабістае імёны Канфуцыя былі адпаведна Кун Цю (кіт. 孔丘, піньінь Kǒng Qiū)[4]. Яго другое імя было Чжун-ні (кіт. 仲尼, піньінь Zhòngní)[4]. У кітайскай мове ён найчасцей вядомы як Кунцзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒng Zǐ, літаральна «Настаўнік Кун»).[5][6]. Ён таксама вядомы пад пачцівым іменем Кун Фуцзы (кіт. 孔夫子, піньінь Kǒng Fūzǐ, літаральна «Вялікі Настаўнік Кун»)[6]. Лацінізаванае імя «Confucius» утворана ад «Кун Фуцзы» і было ўведзена ва ўжытак у 16 ст. езуіцкімі місіянерамі ў Кітаі, найбольш імаверна, Матэа Рычы[6].
У Лунь юй ён часта ўпамінаецца проста як «Настаўнік» (кіт. 子, піньінь Zǐ).
Жыццё
правіцьЛічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да н.э.. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.
Канфуцый заснаваў школу фiласофіі, у цэнтры яго вучэння знаxодзiцца парадак, дасягнуць якога можна, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). У 60-гадовым узросце Канфуцый вяртаецца дадому i сістэматызуе лiтаратурную крыніцу мiнулага — Шы цзін (Кнiгу Песень 詩經).
Вучэнне
правіцьВучэнне Канфуцыя закранае рэлiгійны, фiласофскi i грамадска-палiтычны светапогляды, прычым у грамадскай i палiтычнай этыцы на пярэдні план выступаюць нормы паводзін. Чатыры фундаментальныя паняццi яго вучэння: гуманнасць (仁 Жэнь), справядлівасць (義 Йi), шанаванне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).
У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з'яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства. Яно разглядалася як вышэйшы закон узаемаадносін людзей у грамадстве і сям'і. Лічылася, што дасягнуць такога стану чалавек можа шляхам пастаяннага самаўдасканалення на аснове выканання завешчаных правіл этыкі: з павагай адносіцца да старэйшых па ўзросце і грамадскім становішчы, шанаваць бацькоў, быць адданымі радзіме, любіць людзей. Дзяржаўнае кіраванне таксама павінна грунтавацца на гуманных пачатках і клопаце пра людзей. Лепшым метадам кіравання людзьмі з'яўляецца не насілле, а прыклад і перакананне. Разам з тым Канфуцый лічыў, што кожны абавязаны строга выконваць прадпісанае яму і займаць сваё месца ў грамадскай іерархіі.
Пяць пастаянстваў справядлівага чалавека
правіць- Жэнь (仁) — «чалавечы пачатак», «любоў да людзей», «чалавекалюбства», «літасць», «гуманнасць». Гэта — чалавечы пачатак у чалавеку, які з'яўляецца адначасна яго абавязкам. Няможна сказаць, што ўяўляе сабою чалавек, не адказаўшы адначасна на пытанне пра тое, у чым складаецца яго маральнае пакліканне. Кажучы па-іншаму, чалавек ёсць то, што ён сам з сябе робіць. Як Лі вынікае з І, так І вынікае з Жэнь. Следаваць Жэнь значыць паводзіцца спагадай і любоўю да людзей. Гэта тое, што адрознівае чалавека ад жывёлы, то бок тое, што супрацьстаіць звярыным якасцям дзікасці, подласці і жорсткасці. Пазней знакам сталасці Жэнь стала Дрэва.
- І (义 [義]) — «праўда», «справядлівасць». Хоць прытрымліванне І з уласных інтарэсаў не з'яўляецца грахом, справядлівы чалавек прытрымліваееца І, бо гэта слушна. І заснавана на ўзаемнасці: так, справядліва шанаваць бацькоў у падзяку за тое, што яны цябе выгадавалі. Ураўнаважвае якасць Жэнь і паведамляе шляхетнаму чалавеку патрэбную цвёрдасць і строгасць. І супрацьстаіць эгаізму. «Шляхетны чалавек шукае І, а нізкі — выгады». Учыннасць І пасля была ўвязана з Металам.
- Лі (礼 [禮]) — даслоўна «звычай», «абрад», «рытуал». Пэўнасць звычаям, выкананне абрадаў, прыкладам павага да бацькоў. У больш агульным сэнсе Лі — кожная дзейнасць, скіраваная на захаванне асноў грамадства. Знак — Агонь. Слова «рытуал» — ці не адзіны беларускі эквівалент адпаведнага кітайскага тэрміна», які можа быць перакладзены таксама як «правілы», «цырымоніі», «этыкет», «абрад» ці, дакладней, «звычай». У самым агульным выглядзе пад рытуалам разумеюцца пэўныя нормы і ўзоры па-грамадску годных паводзін. Яго можна вытлумачыць як свайго роду змазку сацыяльнага механізма.
- Чжы (智) — цвярозы розум, развага, «мудрасць», разважлівасць — уменне пралічыць вынікі сваіх дзеянняў, паглядзець на іх з боку, у перспектыве. Ураўнаважвае якасць І, папярэджваючы ўпартасць. Чжы супрацьстаіць дурасці. Чжы ў канфуцыянстве асацыявалася з элементам Вады.
- Сінь (信) — шчырасць, «добры намер», натуральнасць і сумленнасць. Сінь ураўнаважвае Лі, папярэджваючы крывадушнасць. Сінь адпавядае элемент Землі.
Маральныя абавязкі, паколькі яны матэрыялізуюцца ў рытуале, робяцца справай выхаванні, адукацыі, культуры. Гэтыя паняткі ў Канфуцыя не былі разведзены. Усе яны ўваходзяць ва ўтрыманне катэгорыі «вэнь» (спачатку гэта слова азначала чалавека з размаляваным тулавам, татуяванкай). «Вэнь» можна вытлумачыць як культурны сэнс чалавечага быцця, як выхаванасць. Гэта не другаснае штучнае ўтварэнне ў чалавеку і не яго першасны натуральны пласт, не кніжнасць і не природность, а іх арганічны сплаў.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Stanford Encyclopedia of Philosophy — Stanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054 Праверана 2 студзеня 2017.
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б Chin 2007, 2
- ↑ Rainey 2010, 1
- ↑ а б в Phan 2012, 170
Літаратура
правіць- Канфуцый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 11—12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кобзев А.И. Конфуций // Духовная культура Китая: энциклопедия: в 5 т.. — М.: Изд. фирма «Восточная литература» РАН, 2006. — Т. 1. Философия. — С. 284—286.
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- Семененко И. И. Афоризмы Конфуция. М., 1987.
- Переломов Л. С. Конфуций: жизнь, учение, судьба. М., 1993.
- Зороастр. Будда. Конфуций. Магомет. Киев, 1991.
- Будда Шакьямуни. Конфуций. Мухаммед. Франциск Ассизский: Биогр. повествования. Челябинск, 1995.
- Буранок С. О. Проблема интерпретации и перевода первого суждения в «Лунь юй» Архівавана 1 красавіка 2008. // Научная конференция «Интеллектуальная культура исторической эпохи» УрО РОИИ, Екатеринбург, 26-27 апреля 2007 г.
- Васильев В. А. Конфуций о добродетели // Социально-гуманитарные знания. 2006. № 6. С.132-146.
- Головачёва Л. И. Конфуций о преодолении отклонений при просветлении: тезисы // XXXII научная конференция «Общество и государство в Китае» / Институт востоковедения РАН. М., 2002. С.155-160.
- Головачёва Л. И. Конфуций о цельности // XII Всероссийская конф. «Философии Восточно-Азиатского региона и современная цивилизация» / РАН. Ин-т Дал. Востока. М., 2007. С. 129—138. (Информ. материалы. Сер. Г; Вып.14)
- Головачёва Л. И. Конфуций поистине непрост // XL научая конференция «Общество и государство в Китае». М., 2010. С.323-332. (Учён. зап. / Отд. Китая; Вып.2)
- Го Сяо-ли. Мир трансцендентный и мир действительный: сравнительный анализ культурного мышления через призму произведений Достоевского, Конфуция и Лао-цзы Архівавана 25 студзеня 2019. // Вопросы философии. 2013. № 3. С.103-111.
- Гусаров В. Ф. Непоследовательность Конфуция и дуализм философии Чжу Си // Третья научная конференция «Общество и государство в Китае». Тезисы и доклады. Т.1. М., 1972.
- Илюшечкин В. П. Конфуций и Шан Ян о путях объединения Китая // XVI Научная конференция «Общество и государство в Китае». Ч.I, М., 1985. С.36-42.
- Карягин К. М. Конфуций, его жизнь и философская деятельность : биографический очерк / с портр. Конфуция, гравир. в Лейпциге Геданом. — СПб.: Типография Ю. Н. Эрлих, 1891. — 77, [4] с., [1] л. ил., портр. (Жизнь замечательных людей : биографическая библиотека Ф. Павленкова)
- Кобзев А. И. Конфуций против Конфузия с глинозёма, или Уточнение данных о первом китайском философе и его главном произведении Архівавана 24 кастрычніка 2018. // Философские науки. 2015. № 2. С.78-106.
- Кравцова М. Е., Баргачева В. Н. Культ Конфуция // Духовная культура Китая. — М., 2006. T.2. С.196-202.
- Кычанов Е. И. Тангутский апокриф о встрече Конфуция и Лао-цзы // XIX научная конференция по историографии и источниковедению истории стран Азии и Африки. — СПб., 1997. С.82-84.
- Лукьянов А. Е. Лао-цзы и Конфуций: Философия Дао. — М.: Восточная литература, 2001. — 384 с. — ISBN 5-02-018122-6
- Малявин В. В. Конфуций. [1-е изд.] М.: Молодая гвардия, 1992. — 336 с. (ЖЗЛ) — ISBN 5-235-01702-1; 2-е изд., испр. и доп. 2001, — ISBN 978-5-235-03023-7; 3-е изд. 2007, — ISBN 978-5-235-03023-7; 4-е изд. 2010, — ISBN 978-5-235-03344-3.
- Маслов А. А. Конфуций Архівавана 29 лютага 2008. // Маслов А. А. Китай: колокольца в пыли. Странствия мага и интеллектуала. — М.: Алетейя, 2003. С.100-115.
- Переломов Л. С. Конфуций. Лунь Юй. Исследование; перевод древнекитайского, комментарии. Факсимильный текст Лунь юя с комментариями Чжу Си. — М.: Восточная литература, 1998. — 588 с. — ISBN 5 02 018024 6
- Переломов Л. С. Конфуций: жизнь, учение, судьба. — Москва: Наука, 1993. — 440 с. — ISBN 5-02-017069-0.
- Попов П. С. Изречения Конфуция, учеников его и других лиц. — СПб., 1910.
- Роузман, Генри. О знании (чжи): дискурс-руководство к действию в «Аналектах» Конфуция // Сравнительная философия: Знание и вера в контексте диалога культур / Институт философии РАН. — М.: Восточная литература. 2008. С.20-28. (Сравнительная философия) — ISBN 978-5-02-036338-0.
- Чепурковский Е. М. Соперник Конфуция: библиографическая заметка о философе Мо-цзы и об объективном изучении народных воззрений Китая. — Харбин, 1928.
- Ян Хин-шун, Донобаев А. Д. Этические концепции Конфуция и Ян Чжу // X научная конференция «Общество и государство в Китае» Ч.I. М., 1979. C. 195—206.
- Bonevac, Daniel; Phillips, Stephen. Introduction to world philosophy. — New York: Oxford University Press, 2009. — ISBN 978-0-19-515231-9.
- Creel, Herrlee Glessner. Confucius: The man and the myth. — New York: John Day Company, 1949.
- Dubs, Homer H. The political career of Confucius // Journal of the American Oriental Society . — 1946. — Т. 4. — № 66.
- Golovacheva L. I. Confucious Is Not Plain, Indeed // Современная миссия конфуцианства — сборник докладов междунар. науч. конф. в память 2560 годовщины Конфуция. — Пекин, 2009. В 4 т. — С.405-415. 《儒学的当代使命——纪念孔子诞辰2560周年国际学术研讨会论文集(第四册)》 2009年.
- Hobson, John M. The Eastern origins of Western civilisation. — Cambridge: Cambridge University Press, 2004.
- Chin, Ann-ping. The authentic Confucius: A life of thought and politics. — New York: Scribner, 2007. — ISBN 978-0-7432-4618-7.
- Kong Demao; Ke Lan; Roberts, Rosemary. The house of Confucius. — Hodder & Stoughton, 1988.
- Parker, John. Windows into China: The Jesuits and their books, 1580-1730. — Trustees of the Public Library of the City of Boston, 1977. — ISBN 0-89073-050-4.
- Phan, Peter C. Catholicism and Confucianism: An intercultural and interreligious dialogue // Catholicism and interreligious dialogue. — New York: Oxford University Press, 2012. — ISBN 978-0-19-982787-9.
- Rainey, Lee Dian. Confucius & Confucianism: The essentials. — Oxford: Wiley-Blackwell, 2010. — ISBN 978-1-4051-8841-8.
- Riegel, Jeffrey K. Poetry and the legend of Confucius's exile // Journal of the American Oriental Society. — 1986. — Т. 106. — № 1.
- Yao Xinzhong. Confucianism and Christianity: A Comparative Study of Jen and Agape. — Brighton: Sussex Academic Press, 1997. — ISBN 1-898723-76-1.
- Yao Xinzhong. An Introduction to Confucianism. — Cambridge: Cambridge University Press, 2000. — ISBN 0-521-64430-5.
- Yu, Jiyuan. The Beginnings of Ethics: Confucius and Socrates // Asian Philosophy 15 (July 2005). pp. 173–89.
- Yu, Jiyuan. The Ethics of Confucius and Aristotle: Mirrors of Virtue. — Routledge, 2007. — 276 p. — ISBN 978-0-415-95647-5.
- Ahmad, Mirza Tahir. Confucianism . Ahmadiyya Muslim Community (???). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 7 November 2010.
- Baxter-Sagart Old Chinese reconstruction(недаступная спасылка) (20 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- Confucius descendents say DNA testing plan lacks wisdom(недаступная спасылка). Bandao (21 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2011. Праверана 15 жніўня 2016.
- Confucius family tree to record female kin . China Daily (2 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- Confucius' Family Tree Recorded biggest . China Daily (24 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- Confucius family tree revision ends with 2 mln descendants . China Economic Net (4 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- DNA Testing Adopted to Identify Confucius Descendants . China Internet Information Center (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- DNA test to clear up Confucius confusion(недаступная спасылка). Ministry of Commerce of the People's Republic of China (18 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- Riegel, Jeffrey Confucius // The Stanford Encyclopedia of Philosophy. — Stanford University Press, 2012. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2016.
- Qiu, Jane. Inheriting Confucius(недаступная спасылка). Seed Magazine (13 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- Yan, Liang. Updated Confucius family tree has two million members . Xinhua (16 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2016.
- Zhou, Jing (31 October 2008). "New Confucius Genealogy out next year". China Internet Information Center.