Серыя партрэтаў у лаўровым вянку

(Пасля перасылкі з Партрэты ў лаўровым вянку)

Партрэты ў лаўровым вянку — частка Радзівілаўскай калекцыі сямейных партрэтаў, якія маюць выразныя агульныя рысы і аб’ядноўваюцца мастацтвазнаўцамі ў адзіную серыю.

Партрэт Барбары з Колаў  (літ.). Добра бачныя ўсе прыкметы партрэта ў лаўровым вянку

Апісанне правіць

Для партрэтаў з гэтай серыі характэрны авал з лаўровага вянка, арол, які трымае герб дома Радзівілаў, і скрутак з надпісам. Партрэты ў такім стылі ствараліся ў розны час[1].

Гісторыя правіць

 
Скульптура, якая стала ўзорам для партрэтаў у лаўровым вянку

Узорам для стварэння серыі партрэтаў стаў помнік мемарыяльнай пластыкі 1608 года Крыштафу Мікалаю Радзівілу ў Нясвіжскім касцёле Божага цела[2][3].

У нясвіжскім інвентары каля 1778 налічвалася 126 такіх партрэтаў.

Зноскі

  1. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 98. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 94. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  3. Высоцкая Н. Ф. 1983. Пластыка — Пластыка Беларусі XII—XVIII стст. Мн., 1983. 232 с.