Партрэт Аўгуста Фердынанда Прускага

«Партрэт Аўгуста Фердынанда Прускага» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1790-я гг. Месцазнаходжанне невядома[1].

Партрэт Аўгуста Фердынанда Прускага. 1790-я
Матэрыял Палатно, алей
невядома

Намаляваны Аўгуст Фердынанд Прускі, малодшы сын прускага караля Фрыдрыха Вільгельма І і Сафіі Даратэі Прускай, бацька Луізы[ru], жонкі Антонія ІІІ Генрыха Радзівіла. На партрэце бачны ўзнагароды — ордэн Чорнага Арла і ордэн Ганаровага легіёна. Партрэты Гогенцолернаў апынуліся ў Нясвіжы дзякуючы Луізе Прускай. Паходжанне партрэта на фота ў Архіве галоўных старажытных актаў у Варшаве з нясвіжскіх збораў падцвярджаецца як вопісамі, так і прымацаванай на раме таблічкай з імем і гадамі жыцця партрэтаванага. Аналагічныя таблічкі з імёнамі і датамі былі на іншых партрэтах у Нясвіжы[1].

Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома. Амаль ідэнтычны вобраз князя, створаны Іаганам Генрыхам Шрэдэрам, знаходзіцца ў палацы Шарлотэнбург (Берлінскія дзяржаўныя музеі)[1].

Зноскі

  1. а б в Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.