Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў

«Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (інв. КП 44241. НГМ РБ). Памер карціны — 110 × 73 см[1].

Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў. 1733–1737
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 110 × 73 см
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. КП 44241)

Гісторыя правіць

 
Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў (крайні справа) у Вялікай зале Нясвіжскага замка. 1927

Партрэт Барбары Радзівіл з Завішаў адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 46, на партрэце № 126 у інвентар 1834 г.; № 55 у інвентары 1857 г.; № 55 у інвентары 1883 г.; № 126 у інвентары 1928 г.; № 245 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.