Партрэт Міхаіла IV Антонія Радзівіла

«Партрэт Міхаіла IV Антонія Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4438. MNW). Памер карціны — 110 × 73 см[2].

невядома
Партрэт Міхаіла IV Антонія Радзівіла. 1733–1737
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 110 × 73 см
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. MP 4438 MNW[1])
Партрэт Міхаіла IV Антонія Радзівіла (відаць, страчаны) справа ад каміна ў Вялікай зале Нясвіжскага замка. 1927
Іншы партрэт Міхала Антонія Радзівіла ў лаўровым вянку (месцазнаходжанне невядома)

Партрэт князя Міхала Антонія Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы захоўваліся два партрэты Міхаіла IV Антонія Радзівіла з серыі ў лаўровым вянку (№ 243 або № 247 у вопісе 1939 г.). Дакладнае месцазнаходжанне аднаго з іх невядома. Магчыма, цяпер у польскіх зборах. Другі з партрэтаў (№ 139, на партрэце № 120 у інвентары 1834 г.; № 101 у інвентарах 1857 і 1883 г.; № 120 у інвентары 1928 г.) захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52[2].

Зноскі

  1. а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/509933 Праверана 29 снежня 2020.
  2. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.