Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай

Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай[d] аўтарства ананімнага мастака[1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

невядома
Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай. 1750-я
Матэрыял палатно
Тэхніка алейны жывапіс
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Апісанне

правіць

На гэтым партрэце Тэафілія апранута па французска-нямецкай модзе[1]. На ёй ружова-чырвоная разразная верхняя сукенка з аксаміту, падбітая і аздобленая па берагах футрам собаля  (ням.)[1]. Шчыльна зашнураваны станік з вострым шніпам у месцы злучэння са спадніцай аздоблены пазалочаным паяском з каштоўнымі камянямі. З-пад верхніх рукавоў сукенкі выступаюць празрыстыя манжэты рукавоў кашулі, упрыгожаныя далікатнай белай вышыўкай. Да правага пляча залатым ланцугом з устаўкамі каштоўных камянёў і залатой брошкай з камянямі прышпілена мантыя на гарнастаевым падбоі  (ням.). Ніжняя вузкая спадніца надзета на падбітыя набедраныя валікі. Яна ўпрыгожана багатай вышыўкай і фальбонай з залатых махроў[1].

Зноскі

  1. а б в г Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

правіць
  • Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  • Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 69-70. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.