Партызанская група «Дружба»
Партызанская група на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Партызанская група «Дружба» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рэчыцкага, Дзятлаўскага, Лоеўскага, Шчучынскага раёнаў у 1942 годзе. Камандзір — І. А. Жолабаў.
Партызанская група «Дружба» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | НКДБ БССР |
Тып | Спецгрупа НКДБ БССР |
Функцыя | змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй |
Колькасць | 7 (07.09.1944) — 150 (лістапад 1944) чалавек; 15 (06.04.1944) — 60 (10.07.1944) чалавек |
Дыслакацыя | Рэчыцкі, Дзятлаўскі, Лоеўскі, Шчучынскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | І. А. Жолабаў |
Гісторыя
правіць7 верасня 1943 года група (7 чалавек) была перапраўлена ў нямецкі тыл. Падрыўнікі групы пусцілі пад адхон 22 эшалоны, разбілі і папсавалі 25 паравозаў, больш за 150 вагонаў і платформ, 51 аўтамашыну, 2 танкі, узарвалі 4 масты, разбурылі 1 км чыгуначнага палатна. У лістападзе 1943 года група (150 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.
6 красавіка 1944 група (15 чалавек) зноў была перапраўлена ў нямецкі тыл; 10 ліпеня 1944 злучылася (60 чалавек) з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
правіць- Партызанская група «Дружба» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 453. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.