Парыжскі дагавор
пералік значэнняў у Вікіпедыі
Парыжскі дагавор, Парыжскі мірны дагавор, Парыжскі мір:
- Парыжскі дагавор (1229) — паміж графам Тулузскім Раймундам VII і каралём Францыі Людовікам IX, які скончыў Альбігойскі крыжовы паход.
- Парыжскі дагавор (1259) — паміж англійскім і французскім каралямі аб адмове першага ад прэтэнзій на Нармандыю, Мэн і іншыя французскія тэрыторыі, страчаныя Англіяй пры Іаане Беззямельным, але захаванні Гіені.
- Парыжскі эдыкт (1626)
- Парыжскі мірны дагавор (1763) — паміж Вялікабрытаніяй і Партугаліяй, з аднаго боку, і Францыяй і Іспаніяй з іншага. Завяршыў (нароўні з Губертусбургскім мірам) удзел гэтых краін у Сямігадовай вайне 1756—1763 гадоў.
- Парыжскі мір (1783) — шэраг дагавораў, падпісаных у Парыжы і Версалі. Завяршылі амерыканскую вайну за незалежнасць.
- Парыжскі мірны дагавор (4 кастрычніка 1801) — паміж Расіяй і Іспаніяй. Завяршыў руска-іспанскую вайну 1799—1801 гадоў.
- Парыжскі мірны дагавор (1801) — паміж Расіяй і Францыяй, пасля выхаду Расіі з 2-й антынапалеонаўскай кааліцыі. Аднавіў гандаль па ранейшых дагаворах.
- Парыжскі мірны дагавор (1802) — паміж Францыяй і Асманскай імперыяй, па выніках Егіпецкага паходу і далучэння Турцыі да Ам’енскага міру.
- Парыжскі мірны дагавор (1806) — паміж Расіяй і Францыяй. Завяршыў руска-аўстра-французскую вайну 1805 года. Прадугледжваў вывад рускіх войскаў з Далмацыі і французскіх войскаў з Чарнагорыі, гарантаваў тэрытарыяльную цэласнасць Турцыі. Не быў ратыфікаваны з прычыны 4-й антынапалеонаўскай кааліцыі.
- Парыжскі мірны дагавор (1814) — паміж Францыяй і 6-й антынапалеонаўскай кааліцыяй (Расія, Вялікабрытанія, Аўстрыя і Прусія; пазней — Іспанія, Швецыя і Партугалія). Аднавіў незалежнасць Галандыі, Швейцарыі, нямецкіх княстваў і італьянскіх дзяржаў; вызначыў граніцы Францыі станам на 1 студзеня 1792 года.
- Парыжскі мірны дагавор (1815) — паміж Францыяй і 7-й антынапалеонаўскай кааліцыяй (Расія, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Прусія). Граніцы Францыі вярталіся да стану на 1790 год; на яе накладвалася кантрыбуцыя ў 700 млн франкаў. Акупацыя паўночнага ўсходу Францыі вызначалася ў 3-5 гадоў.
- Парыжскі мірны дагавор (1856) — паміж Расіяй, Францыяй, Вялікабрытаніяй, Турцыяй, Сардзініяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Завяршыў Крымскую вайну 1853—1856 гадоў.
- Парыжскі мірны дагавор (1898) — завяршыў іспана-амерыканскую вайну (1898).
- Парыжскі мірны дагавор (1947)
- Парыжскі мірны дагавор з Італіяй (1947)
- Парыжскі мірны дагавор з Венгрыяй (1947)
- Парыжскі мірны дагавор з Фінляндыяй (1947)
- Парыжскі дагавор (1951) — паміж Францыяй, Заходняй Германіяй, Італіяй і трыма краінамі Бенілюкса (Бельгія, Люксембург і Нідэрланды) аб стварэнні Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі.
- Парыжскае мірнае пагадненне — дыпламатычнае пагадненне, падпісанае 27 студзеня 1973 года па выніках 4-гадовых перамоў бакоў, якія ўдзельнічалі ў В’етнамскай вайне.
Гл. таксама
правіць- Парыжская канвенцыя (значэнні)
- Версальскі дагавор (значэнні)
- Фамільны дагавор (1761) — дагавор, заключаны 15 жніўня 1761 года ў Парыжы пры міністру Шуазёлі паміж Францыяй і Іспаніяй, троны якіх у той час займалі прадстаўнікі роду Бурбонаў — Людовік XV і Карл III.
- Парыжская мірная канферэнцыя (11 лістапада 1918) — падпісанне перамір’я з Германіяй, на якім скончылася Першая сусветная вайна.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |